Галубіцкі сельсавет (Глыбоцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Галу́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Галубічы, размешчаны за 19 км ад райцэнтра г. Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Падсвільскім, Абрубскім, Псуеўскім сельсаветамі Глыбоцкага раёна, тэрыторыяй Крулеўшчынскага і Тумілавіцкага сельсаветаў Докшыцкага раёна.

Галубіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Галубічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Супранёнак Пётр Макаравіч
Юрыдычны адрас сельвыканкама

211826, Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Галубічы, вул. Савецкая, 19

[1]
Насельніцтва (2019) 658
Плошча 164,3 км²
Галубіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2156
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Плошча Галубіцкага сельсавета — 16426 га. У склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў.

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да Галубіцкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ясевіцкага сельсавета, у адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага пассавета перададзены 20 населеных пунктаў (Алейзберг, Баяры, Вялікія Давыдкі, Гараватка, Гразі, Дабрэзіна, Дубінаўка, Івашова, Крупенскі Мох, Ляпляне, Малыя Давыдкі, Маргі, Міхалі, Перавоз, Перадолы, Праабражэнка, Прапелеўшчына, Пунькі, Філіпоўшчына і Цінаўка)[2][3]. З 25 снежня 1962 года пасля скасавання Пліскага раёна сельсавет увайшоў у склад Глыбоцкага раёна. У 1965 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Амбросавічы, Замошша, раз’езд Замошша, Леднікі, Несцеравічы і Шарагі)[4]. 19 мая 1972 года ў склад сельсавета з Падсвільскага пассавета пералічана вёска Вялікія Давыдкі[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 46 населеных пунктаў[6]. 27 верасня 2007 года ліквідавана вёска Ніўе і хутары Атвалаўшчына, Выгаркі, Забалоцце, Чыстае[7].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 952 чалавекі[8], з іх 96,2 % — беларусы, 1,9 % — палякі, 1,4 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года — 658 чалавек[10].

Склад правіць

Гаспадарка правіць

На тэрыторыі Азярэцкага сельсавета знаходзіцца:

  • Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Галубічы»

Транспарт правіць

Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляюцца па аўтобусных маршрутах:

  • Глыбокае — Падсвілле праз в. Каралевічы
  • Глыбокае — Падсвілле праз в. Ураджайная

Крыніцы правіць

  1. Сельскія выканаўчыя камітэты Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Фарміраванне тэрыторыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Глыбоцкага раёна Мой родны край — Глыбоччына
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. «Об упразднении сельских населенных пунктов». Решение Глубокского районного Совета депутатов от 27 сентября 2007 г. № 36 Архівавана 29 ліпеня 2019.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.