Гальфрыд Монмуцкі

Гальфрыд Монмуцкі (лац.: Galfridus Monemutensis, вал.: Gruffudd ap Arthur альбо Sieffre o Fynwy, англ.: Geoffrey of Monmouth) (каля 1100 — каля 1155) — валійскі біскуп і пісьменнік, аўтар псеўдагістрычнага твору «Гісторыя каралёў Брытаніі», які моцна паспрыяў папулярнасці паданняў пра караля Артура.

Гальфрыд Монмуцкі
Мерлін і Вортыгерн. Ілюстрацыя да Гальфрыдавых «Прароцтваў Мерліна» ў рукапісе 13 стагоддзя
Мерлін і Вортыгерн. Ілюстрацыя да Гальфрыдавых «Прароцтваў Мерліна» ў рукапісе 13 стагоддзя
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння не раней за 1090 і не пазней за 1110
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1155[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, гісторык, пісьменнік, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Мова твораў лацінская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Месца нараджэння Гальфрыда невядомае, магчыма валійскі горад Монмут. Верагодна, Гальфрыд быў брэтонцам па паходжанні. Навучаўся ў Оксфардзе. 21 лютага 1152, праз дзесяць дзён пасля святарскага пасвячэння, Гальфрыд быў пасвечаны ў біскупы кентэрберыйскім архібіскупам Тэабальдам і пастаўлены на чале дыяцэзіі Сент-Асаф.

Першым вядомым творам Гальфрыда сталі «Прароцтвы Мерліна» (Prophetiae Merlini). Затым з’явілася «Гісторыя каралёў Брытаніі» (Historia Regum Britanniae), псеўдагістрычная кампіляцыя, у якой род кельцкіх уладараў Брытаніі выводзіўся ад траянцаў. Твор меў вялікі поспех у Еўропе. Апошні твор Гальфрыда — паэма «Жыццё Мерліна», якая абапіралася на валійскія паданні, але была напісана гекзаметрам на ўзор антычнай класікі.

Зноскі

  1. Geoffrey of Monmouth // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Geoffrey of Monmouth. The History of the Kings of Britain. (Trans. Lewis Thorpe). London: Penguin Books, 1966. ISBN 0-14-044170-0
  • John Jay Parry & Robert Caldwell. Geoffrey of Monmouth // Arthurian Literature in the Middle Ages / Roger S. Loomis (ed.). Oxford: Clarendon, 1959. ISBN 0-19-811588-1
  • John Morris. The Age of Arthur: A History of the British Isles from 350 to 650. New York: Barnes & Noble Books: 1996 (1973). ISBN 1-84212-477-3

Спасылкі правіць