Гальша́ны[1] (трансліт.: Haĺšany, руск.: Гольшаны) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці, на левым беразе р. Гальшанка. Адміністрацыйны цэнтр Гальшанскага сельсавета.

Аграгарадок
Гальшаны
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
202 м
Насельніцтва
1 075 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Паштовы індэкс
231120
Аўтамабільны код
4
Гальшаны на карце Беларусі ±
Гальшаны (Беларусь)
Гальшаны
Гальшаны (Гродзенская вобласць)
Гальшаны

Размешчаны за 20 км ад Ашмян, 12 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў; на шашы Ашмяны — Валожын, 1277 жыхароў, 487 двароў (1993).

Назва правіць

Вядомае літоўскае прозвішча (былое імя) Galšys, у ім аснова Gal- і антрапанімічны суфікс -š-. Тая ж аснова у былых імёнах, ад якога тапонімы Галімшчына, Гальгінішкі.

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца з 13 ст. Паводле Хронікі ВКЛ і Хронікі Быхаўца, Гольша заклаў горад на р. Карабель, пачаў там княжыць і назваўся князем Гальшанскім. Гісторыкі 19 ст. лічылі, што гэта адбылося каля 1280 года. Гальшаны згадваюцца таксама ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай», у «Наўгародскім летапісе» пад 1387 і 1406 гадамі. Да сяр. 16 ст. уладанне князёў Гальшанскіх. Адсюль паходзіць Соф’я Гальшанская, жонка вял.кн. і караля Ягайлы — родапачынальніца Ягелонаў.

У кан. 14 — пач. 15 ст. вядомы як горад, цэнтр гандлю і рамёстваў, у т.л. вырабу з мясцовай гліны кафлі. 3 15 ст. у Гальшанах быў касцёл, з 1536 згадваецца праваслаўная царква, у 16 ст. дзейнічаў кальвінскі збор. 3 16 ст. уладанне Сапегаў. Пры іх у 1618 пабудаваны новы будынак касцёла францысканцаў, у 17 ст. жылы корпус кляштара, у канцы 16 ст.— пач. 17 ст. Гальшанскі замак, паперня (існавала да кан. 17 ст.), якая выпускала вялікую колькасць паперы высокай якасці. Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) у выніку баявых дзеянняў мястэчка спалена.

3 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У вайну 1812 года тут адбыліся баі расійскіх і напалеонаўскіх войскаў. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў у 1832 закрыты кляштар францысканцаў, у яго будынках размясціўся расійскі ваенны гарнізон. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў адзін з арганізатараў паўстанняў З. Мінейка планаваў зрабіць Гальшаны цэнтрам паўстання ў павеце. У 1871 адбылося выступленне сялян супраць мясцовага памешчыка і царскіх улад. У 1897 у Гальшанах 2883 жыхары. У кан. 19 — пач. 20 ст. у мястэчку 4 невялікія заводы, некалькі майстэрняў, гандлёвыя крамы, млыны, касцёл, праваслаўная царква, 2 капліцы, сінагога, 4 яўрэйскія малітоўныя дамы. Акрамя штотыднёвых таргоў, некалькі разоў на год праводзіліся буйныя гальшанскія кірмашы. Спецыфічным заняткам местачкоўцаў было вязанне рукавіц, панчох, «гальшанскіх каптаноў».

Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915—1918 гады Гальшаны акупаваны германскім войскам. На пач. 1919 заняты Чырвонай Арміяй. У ваколіцах дзейнічалі антыбальшавіцкія ўзброеныя фарміраванні. У канцы красавіка 1919 года Гальшаны заняла польскае войска, летам 1920 — Чырвоная Армія, пазней зноў палякі. З 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — Польшчы, цэнтр гміны Ашмянскага павета. Дзейнічалі суд, польская і 2 яўрэйскія школы, касцёл, царква, сінагога, крэдытна-ашчадная каса, пастаялы двор, карчма, пошта, тэлефонная станцыя на 10 абанентаў, аптэка, паліцэйскі ўчастак, банк. Быў развіты гандаль. На пачатку 1920-х гадоў у ваколіцах Гальшанаў дзейнічалі партызаны. У 1926 — 1702 жыхары. З 1939 года Гальшаны ў складзе БССР. У 1941 — 1944 акупаваны. У 1970 — 1945 жыхароў, 425 двароў.

Культура правіць

Раней у будынку кляштара размяшчаўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, але філіял быў зачынены, а будынак кляштара перададзены касцёлу.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Корзун Э. С. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя», 1994.

Спасылкі правіць