Гальштынская брама

Гальштынская брама (Хольстэнтор, ням.: Holstentor [ˈhɔlˌstentoːʁ]) — сярэднявечныя гарадскія вароты Любека ў паўночна-заходняй частцы ўнутранага горада. Помнік паўночна-еўрапейскага архітэктурнага стылю «цагляная готыка». Гістарычны сімвал горада, Ганзы і архітэктурнага ландшафту ўсёй Паўночнай Германіі. Аб'ект Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Славутасць
Гальштынская брама
53°51′58″ пн. ш. 10°40′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Цагляная готыка
Матэрыял цэгла
Сайт luebeck.de/tourismus/sig…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Хольстэнтор, фота 1890—1900 гг.
 
Карта гарадскіх умацаванняў XVIII стагоддзя. Брама — у цэнтры ўверсе.
 
Комплекс крапасных збудаванняў. Малюнак 1700 г.

Брама ўваходзіла ў сістэму крапасных гарадскіх умацаванняў сталіцы Ганзы. Да зносу крэпасці ў 1864 годзе ўвесь комплекс брамы ўяўляў сабой каскад з чатырох, размешчаных адзін за адным, самастойных абаронных збудаванняў (гл. малюнак 1700 года). Брама з'яўлялася цэнтральным звяном у паўночна-заходняй, найбольш уразлівай для нападаў з боку гальштынскіх герцагстваў і Дацкага каралеўства, частцы сістэмы сцен, вежаў, земляных валаў, капаніраў і каналаў, якія акружалі гістарычнае ядро Любека па абодвух берагах рэк Травэ і Вакеніц[de].

З 1950 года ў Гальштынскай браме размяшчаецца музей гісторыі горада.

Архітэктура правіць

 
Від на браму са званіцы царквы Св. Пятра[de]

У наш час Гальштынская брама складаецца з дзвюх вежаў, паўночнай і паўднёвай, і цэнтральнага пралёта, які злучае іх. Вежы складзены з ярусаў чырвонай і чорнай паліванай цэглы, вокны ўяўляюць сабой байніцы.

Першы паверх у цэнтральнай частцы брамы адсутнічае, з прычыны таго, што тут знаходзіцца праход праз браму. Пабудова мае пяць паверхаў, першы паверх злучае вежы паміж сабой. З унутранага (гарадскога) боку вежы выглядаюць як адзінае цэлае, а са знешняга (палявога) боку яны выступаюць, і адлегласць паміж імі дасягае 3,5 м. Вежы характэрны сваімі конусападобнымі дахамі, а сярэдні пралёт упрыгожаны франтонам.

 
Надпіс на франтоне: CONCORDIA DOMI FORIS PAX

Плошча-сквер перад брамай часам выкарыстоўваецца гарадскімі ўладамі для правядзення культурных ці відовішчных прадстаўленняў, канцэртаў. Брама застаецца заўсёды адкрытай для прахожых. Сярэднявечны надпіс залатымі літарамі на франтоне з вонкавага боку брамы абвяшчае: «Concordia Domi Foris Pax» (лац.: Згода ўнутры, знадворку мір).

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура правіць

  • Jonas Geist: Versuch, das Holstentor zu Lübeck im Geiste etwas anzuheben. Wagenbach, Berlin 1976, ISBN 3-8031-2012-8
  • Wulf Schadendorf: Das Holstentor. Weiland, Lübeck 1977, 1985, ISBN 3-87890-023-6
  • Heinz-Joachim Draeger: Lübeck anschaulich — Geschichte erleben in einer alten Stadt. Convent, Hamburg 2003, ISBN 3-934613-48-9

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 272
рус.англ.фр.