Галюцына́цыя, або амаро́ка — стан уяўнага (несапраўднага) успрымання чалавекам чаго-небудзь як рэальна існуючага ў навакольным асяроддзі без уздзеяння знешніх раздражняльнікаў.

Паводле І. П. Паўлава, у аснове галюцынацыі ляжыць парушэнні функцыі кары галаўнога мозга. Найчасцей галюцынацыі ўзнікаюць пры псіхічных захворваннях.

Адрозніваюць галюцынацыі:

  • зрокавыя
  • слыхавыя
  • тактыльныя і інш.
  • простыя (успышкі, шоргат, стук)
  • складаныя (вобразы людзей, гаворка); сапраўдныя галюцынацыі і псеўдагалюцынацыі (менш выразныя і ў меншай ступені звязаныя з пачуццём рэальнасці; адсутнічаюць у дзіцячым узросце).

Да галюцынацый не адносяць ілюзіі. Зрокавыя галюцынацыі характэрныя для псіхозаў інфекцыйнага і інтаксікацыйнага паходжання.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць