Галядза

рака ў Беларусі

Галя́дза — рака ў Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Сэрвач (басейн Нёмана).

Галядза
Характарыстыка
Даўжыня 24 км
Басейн 110 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°53′43″ пн. ш. 27°41′45″ у. д.HGЯO
Вусце Сэрвач
 • Каардынаты 54°51′34,80″ пн. ш. 27°28′10,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сэрвач → Вілія → Нёман
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Докшыцкі раён
physical
Галядза
Галядза
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 110 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца на паўночным усходзе ад вёскі Барсукі Докшыцкага раёна. Упадае ў Сэрвач на поўнач ад нежылой[1] вёскі Мураўшчына. У вярхоўі на працягу 6 км каналізаваная. У ніжнім цячэнні (ніжэй вёскі Заборцы) цячэ праз лес. Каля вёскі Лайкова на рацэ вадасховішча[1].

Зноскі

  1. а б Республика Беларусь. Витебская область. Докшицкий район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 477 с.
  • Галядза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 7. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Докшицкий район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)