Галіна Радзівонаўна Лукашэнка

Галі́на Радзівонаўна Лукашэ́нка (да шлюбу Жаўняро́віч; нар. 1 снежня 1955, Рыжкавічы, цяпер у складзе Шклова) — жонка першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Галіна Радзівонаўна Лукашэнка
Імя пры нараджэнні Jelnerovitch[1]
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння 1 студзеня 1955(1955-01-01) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Дзеці Віктар Аляксандравіч Лукашэнка і Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка
Альма-матар

Біяграфія

Скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1975 годзе ажанілася з Аляксандрам Лукашэнкам, з якім вучыліся ў адной школе. Разам паступілі ў інстытут і пераехалі ў Рыжкавічы. Нарадзіла двух сыноў — Віктара і Дзмітрыя.

Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам Беларусі, засталася ў Рыжкавічах, куды прэзідэнт прыязджае не часта[2]. У афіцыйных мерапрыемствах Галіна Радыёнаўна не ўдзельнічае, за мяжу не ездзіць. Працавала загадчыцай дзіцячага садку. У 1998 годзе прызначаная кіраўніком Магілёўскага аблвыканкама ў сферы аховы здароўя і санітарна-курортнага лекавання.

8 студзеня 2010 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3].

У 2022 годзе Галіна Лукашэнка трапіла ў санкцыйныя спісы ЗША[4] і Аўстраліі[5] (сакавік), Украіны (кастрычнік)[6] і Новай Зеландыі (лістапад)[7].

Зноскі

Спасылкі