Галіяф — герой біблейскай міфалогіі, філістымлянскі волат, чалавек незвычайнага росту і сілы.

Караваджа, Давід і Галіяф

У час вайны з ізраільцянамі ён выклікаў на адзінаборства каго-небудзь з прадстаўнікоў варожага войска. На яго выклік адгукнуўся юны пастух Давыд, які выступіў з пастуховым посахам і прашчай з пяццю камянямі, стрэлам з прашчы ён і забіў Галіяфа.[1]

Сказанне пра Галіяфа, відаць, спачатку было эпізодам з цыкла старажытнаяўрэйскіх эпічных паданняў, у якіх адлюстравалася барацьба ізраільцян са сваімі суседзямі філістымлянамі, а пазней было перанесена ў Біблію на старонкі першай кнігі «Царствы». Гэты старажытны літаратурны сюжэт адзінаборства знайшоў сваё адлюстраванне таксама на старонках шматлікіх пазнейшых літаратурных твораў, у т.л. Аповесці мінулых гадоў дзе апавядаецца пра змаганне вял. кн. кіеўскага Уладзіміра з нашэсцем печанегаў.[1]

Зноскі

  1. а б Скарына Ф. Творы:... С. 144.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць