Гамбургскі метрапалітэн

Гамбургскі метрапалітэн (ням.: Hamburger U-Bahn) уяўляе сабой падобную да берлінскага метрапалітэна сістэму рэйкавага грамадскага транспарту, якая праходзіць у тунэлях і на эстакадах. Разам з гамбургскім S-Bahn'ам метрапалітэн з'яўляецца адным з найважнейшых відаў грамадскага транспарту другога па памеры горада Германіі. Ён быў адкрыты ў лютым 1912 года. Агульная даўжыня чатырох ліній гамбургскага метро складае 104,7 кіламетраў. У 2010 годзе было перавезена каля 205900000 пасажыраў. Гамбургскі метрапалітэн адрозніваецца тым, што большая частка участкаў праходзіць па паверхні і на эстакадах, ахопліваючы ў асноўным паўночную частку горада. Сетка выкарыстоўвае стандартную еўрапейскую каляіну з трэцяй рэйкай, па якім падаецца пастаянны ток напругай 750 Вольт.

Гамбургскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Сцяг ГерманііГерманія
Горад Гамбург
Дата адкрыцця люты 1912 года
Даўжыня ліній 104,7 км
Колькасць станцый 91
Колькасць ліній 4
Пасажырапаток за год 205,9 млн чал[1]. (2010)
Схема ліній
Адна са станцый Гамбургскага метрапалітэна

Зноскі

Спасылкі правіць