Гаміліі Грыгорыя Багаслова

Гаміліі Грыгорыя Багаслова (Grec. 510) — ілюмінаваны рукапіс Гаміліі Грыгорыя Багаслова, створаны ў 879882 гг., захоўваецца ў Парыжскай нацыянальнай бібліятэцы. Манускрыпт складаецца з 465 лістоў, з якіх больш за сорак ілюстраваныя. Усяго ў рукапісу больш за 200 ілюстрацый.

Гаміліі Грыгорыя Багаслова. IX стагоддзе[1]
Нацыянальная бібліятэка Францыі
(інв. Grec 510)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лічыцца, што кніга была створана для імператара Васілія Македаняніна і знаходзілася ў яго валоданні, пацверджаннем гэтага з'яўляюцца малюнкі Васілія і яго сямейства ў рукапісе, хутчэй за ўсё створаныя царскімі мініяцюрыстамі. У мініяцюрах рукапісу незвычайна развіта тэхніка малюнкаў, дзіўнае мастацтва ў размеркаванні святла-ценю, бляск фарбаў, раскоша касцюмаў і дэталяў.

Рукапіс датавалі наступным чынам. На адной з старонак намаляваныя: Прарок Ілья, імператар Васілій, архангел Гаўрыіл. Адсюль зрабілі выснову, што рукапіс быў створаны пры імператары Васіліі і належаў яму. На іншай старонцы намаляваныя: жонка Васілія — Еўдакія Інгерына і яго дзеці — Леў VI, Аляксандр. Адсутнічае старэйшы сын Васіля — Канстанцін, які памёр 3 верасня 879 года, але прысутнічае жонка Васіля — Еўдакія Інгерына, якая памерла ў 882 годзе. Далей зрабілі выснову, што кніга створана паміж 879 і 882 гадамі.

Рукапіс належаў бібліятэцы кардынала Нікало Рыдольфі  (фр.) (памёр 1550 годзе), нядоўгі час знаходзіўся ў П'ера Строцы (памёр у 1558 годзе), пасля чаго перайшоў у рукі да Кацярыны Медычы, каб увайсці ў Каралеўскую бібліятэку; з 1599 года манускрыпт захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі — дакумент «Grec 510».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  1. https://archivesetmanuscrits.bnf.fr/ark:/12148/cc23564t