Гандбо́льны клуб — спартыўны клуб па гульні ў гандбол. У залежнасці ад узроўню гандбольныя клубы падзяляюцца на нацыянальныя (удзельнічаюць ва ўнутрыдзяржаўных спаборніцтвах) і міжнародныя (нацыянальныя зборныя краіны). У нацыянальных спаборніцтвах могуць браць удзел як прафесійныя, так і аматарскія клубы, якія выступаюць у розных дывізыёнах у залежнасці ад майстэрства і/або геаграфічнага размяшчэння.