Гандвана — назва буйнога кантынента, які доўгі час існаваў у паўднёвым паўшар'і.

Гандвана складалася з сучасных мацерыкоў Афрыка, Паўднёвая Амерыка, Антарктыда, Аўстралія, а таксама з вострава Індастан, які пасля сутыкнення з Лаўразіяй стаў паўвостравам Індастан.

Гандвана ўзнікла прыкладна 530-750 мільёнаў гадоў таму і доўгі час размяшчалася вакол Паўднёвага полюсу. У раннім Палеазое яна паступова перамяшчалася на поўнач і злучылася ў эпоху Каменнавугальнага перыяду (360 мільёнаў гадоў таму) з паўночнаамерыканскім-скандынаўскім мацерыком ў гіганцкі протакантынент Пангея.

Аднак падчас Юрскага перыяду каля 180 мільёнаў гадоў таму Пангея зноў раскалолася на Гандвану і паўночны кантынент Лаўразію, якія падзяліў акіян Тэціс. 30 мільёнаў гадоў пасля, у тым жа Юрскім перыядзе Гандвана сама пачала распадацца на вышэйпералічаныя (цяперашнія) мацерыкі. Спачатку, 150 мільёнаў гадоў назад, Гандвана раскалолася на дзве часткі, адна з якіх ўключала Афрыку і Паўднёвую Амерыку, іншая - Аўстралію, Антарктыду і паўвостраў Індастан. Канчаткова ўсе сучасныя мацерыкі вылучыліся з Гандваны толькі ў канцы крэйдавага перыяду, 70-80 мільёнаў гадоў таму.

Спасылкі правіць