Ганна Іванаўна Бабарыкіна

Ганна Іванаўна Бабарыкіна (1 ліпеня 1922, в. Мялыні Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці — 2005) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік БССР, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990).

Ганна Іванаўна Бабарыкіна
Род дзейнасці настаўніца
Дата нараджэння 1 ліпеня 1922(1922-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2005
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыла Веліжскае педагагічнае вучылішча (1940). Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага (1957).

У перадваенны час выкладала гісторыю ў Шаршнёўскай СШ Усвяцкага раёна. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны: памочнік камісара па камсамоле ў партызанскім атрадзе «Кастрычнік», пазней на той жа пасадзе ў брыгадзе «Кастрычнік». У 1944—1945 гадах першы сакратар Пліскага райкама камсамола, інструктар Вілейскага абкама камсамола.

З сакавіка 1945 года ў Ашмянскім раёне: першы сакратар РК ЛКСМБ (1945—1946), настаўніца гісторыі ў СШ № 1 і № 2 (1946—1995).

Выбіралася народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990).

Узнагароды правіць

У 1965 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР». Узнагароджана ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), «Знак Пашаны» (1960), іншымі ордэнамі і медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бабарыкіна Ганна Іванаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 29.
  • Бабарыкіна Ганна Іванаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 561. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік).
  • Бржазоўскі, А. Урок даўжынёю ў жыццё / А. Бржазоўскі // Настаўніцкая газета. — 1976. — 4 лютага. — С. 4.Пра заслужаную настаўніцу БССР Г. І. Бабарыкіну.
  • Николаев, Ю. Вся жизнь — служение людям / Юрий Николаев // Красное знамя. — 1973. −30 июня. — С. 3.О заслуженной учительнице БССР А. И. Боборикиной, бывшей партизанке.
  • Неупокоев, Г. Заслуженная / Г. Неупокоев // Красное знамя. — 1965. — 7 ноября. — С. 2.О присвоении звания «Заслуженный учитель БССР» завучу СШ № 2 г. Ошмяны Боборикиной А. И.