Ганна Анкер (дацк.: Anna Ancher; 18 жніўня 1859, Скаген15 красавіка 1935, Скаген) — дацкая мастачка, жонка мастака Мікаэля Анкера.

Ганна Анкер
дацк.: Anna Ancher
Аўтапартрэт, каля 1877-78
Аўтапартрэт, каля 1877-78
Імя пры нараджэнні Ганна Крысціне Бронум (дацк.: Anna Kirstine Brondum)
Дата нараджэння 18 жніўня 1859(1859-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1935(1935-04-15) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Erik Andersen Brøndum[d]
Муж Michael Peter Ancher[d]
Дзеці Helga Ancher[d]
Род дзейнасці мастачка
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм
Уплыў Vilhelm Kyhn[d][2], Karl Madsen[d][2] і Michael Peter Ancher[d][2]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ганна Крысцінэ Бронум нарадзілася 18 жніўня 1859 года ў дацкім рыбацкім пасёлку Скаген, на поўначы Ютландыі. Бацька - гандляр Эрык Андэрсан Бронум (1820-90), маці - Ані Хедвіг Мёлер (1826-1916). Ганна была пятым з шасці дзяцей у сям'і. Яна з дзяцінства выяўляла цікавасць да жывапісу, была знаёмая з многімі мастакамі, што перасяліліся ў Скаген. Вучылася жывапісу ў Капенгагене, потым у Парыжы. У 1880 годзе Ганна Бронум выйшла замуж за мастака Мікаэля Анкера. У 1883 годзе ў іх нарадзілася дачка Хельга Анкер. Ганна Анкер працягвала маляваць і ў замужжы. Яна выпрацавала свой уласны стыль, праявіла сябе як характэрны мастак і назіральны каларыст. Творчасць Ганны ўяўляе сабой важную вяху на шляху скандынаўскага жывапісу да рэалізму: "Блакітная Ані" (Blå Ane, 1882), "Дзяўчына на кухні" (Pigen i køkkenet, 1883-1886). Ганна Анкер аддавала перавагу пісаць інтэр'еры і простыя сцэны з паўсядзённага жыцця сялян, рыбакоў, іх жонак і дзяцей.

Ганна і Мікаэль Анкер намаляваныя на банкноце 1000 дацкіх крон.

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Heide Grape-Albers: Malerin Anna Ancher (1859–1935) in Skagen, Hannover 1994, ISBN 3-929444-04-6
  • Claus Jacobsen:Anna Ancher. Kopenhagen, 2004. Aschehoug Dansk Forlag A/S
  • Alette Rye Scales:Anna Ancher. Danish painter, 1859–1935. In: Gaze, Delia. 1997. Dictionary of Women Artists. Band 1. London. Fitzroy Dearborn. ISBN 1-884964-21-4, ISBN 978-1-884964-21-3

Спасылкі правіць