Ганна Катарына Боберг (шведск.: Anna Boberg; 3 снежня 1864 — 27 студзеня 1935) — шведская мастачка. Была замужам за вядомым шведскім архітэктарам Фердынандам Бобергам.

Ганна Боберг
шведск.: Anna Boberg[1]
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні англ.: Anna Katarina Scholander
Дата нараджэння 3 снежня 1864(1864-12-03)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1935(1935-01-27)[2][3][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Fredrik Wilhelm Scholander[d][2][7]
Маці Carin Scholander[d]
Муж Ferdinand Boberg[d][2]
Род дзейнасці мастачка, сцэнограф, scenic designer, скульптарка
Жанр пейзаж
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Вазы «Паўлін».

Ганна нарадзілася 3 снежня 1864 года, была шостым дзіцем з сямі ў сваёй сям’і. У дзяцінстве яна вывучала французскую мову, што спатрэбілася ёй, калі яна атрымлівала адукацыю ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы, дзе вывучала жывапіс. Акрамя таго, у Парыжы яна сустрэла будучага архітэктара Фердынанда Боберга, які ў гэты ж час падарожнічаў па Францыі. У 1888 годзе, нягледзячы на цяжкасці з фінансамі, маладыя людзі пажаніліся. Да гэтага часу Ганна падзарабляла, малюючы па заказах карціны і малюнкі.

У 1887 годзе Ганна Боберг сур’ёзна занялася творчасцю, карціны пісала акварэллю і алеем. У 1888 годзе адбылася яе першая выстава. У 1890-х гадах яна пісала карціны алеем на грубым палатне, гэтыя яе працы нагадвалі размаляваныя габелены і былі набытыя для ўпрыгожвання сцен у гатэлі Рыдберга.

 
Ганна і Фердынанд Боберг падарожнічаюць па Швецыі, 1915.

На мяжы XIX і ХХ стагоддзяў Ганна шмат працавала ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яе вядомыя вазы «Паўлін», (Påfågelvasen), якія былі створаны ў 1897 годзе, зрабілі сенсацыю.

У 1900 годзе на Сусветнай выставе ў Парыжы яе муж Фердынанд быў аўтарам шведскага павільёна, а Ганна стварыла для гэтага павільёна шматлікія працы з тэкстылю, якія былі вытканыя на фабрыцы Handarbetets vänner і К.

У 1901 годзе, падчас падарожжаў па паўночнай Швецыі і Нарвегіі з мужам, Ганна была зачараваная краявідамі і прыродай гэтых краін. У наступныя 33 гады яна малявала па сваіх ўспамінах зімовыя пейзажы гэтых паўночных мясцін.

У 1903 годзе карціны Ганны выстаўляліся ў Стакгольме, а ў 1905 годзе — у Парыжы. Апошняя яе выстава адбылася ў 1927 годзе.

Пасля 1915 года яе муж пакінуў кар’еру архітэктара і з Ганнай падарожнічаў па Швецыі. Падчас паездак Боберг рабіла шляхавыя нататкі, якія пасля выдала асобнай кнігай. У 1925 годзе сям’я пераехала са Швецыі ў Парыж, але ў сакавіку 1929 года муж і жонка вярнуліся ў Стакгольм, дзе пражывалі на віле Blecktornet.

У 1935 годзе Ганна Боберг памерла пасля аперацыі. На яе пахаванні прысутнічалі члены Шведскай каралеўскай сям’і: наследны прынц Густаў Адольф, прынцэса Інгрыд і прынц Бертыль.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
  2. а б в г д е Gr. Thomieus Anna K Boberg (f. Scholander) — С. 104. Праверана 18 сакавіка 2017.
  3. а б Anna Boberg // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Sofia kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/6030/F I/4 (1935-1940), bildid: 00027447_00034, sida 3 Праверана 30 студзеня 2023.
  5. Boberg, ANNA KATARINASvenskagravar.se. Праверана 25 мая 2023.
  6. HÄR FÖRVARAS I VAR SIN URNA DE I KREMA-TORIET BRÄNDA RES-TERNA AV ANNA OCH FERDINAND BOBERG MÅ VÅR ASKA FÅ VILA I FRID // (unspecified title) Праверана 25 мая 2023.
  7. Anna Katarina, f. 1864 i Östra Vingåker Södermanlands län // Swedish Census 1880Riksarkivet. Праверана 14 красавіка 2019.

Літаратура правіць

  • Marianne Nyström: Bobergs. Anna Scholander och Ferdinand Boberg, Carlssons 1992, ISBN 91-7798-564-8.