Ганна Марыя Моцарт

Ганна Марыя Вальбурга Моцарт (ням.: Anna Maria Walburga Mozart, у дзявоцтве Пертль; 25 снежня 1720-3 ліпеня 1778) — маці Вольфганга Амадэя Моцарта, нарадзілася ў Санкт-Гілгене (Аўстрыя) у Евы Разіны і Нікалауса Пертля, прэфекта Гільдэнштэйна.

Ганна Марыя Моцарт
ням.: Anna Maria Walburga Mozart
Імя пры нараджэнні ням.: Anna Maria Walburga Pertl[4]
Дата нараджэння 25 снежня 1720(1720-12-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1778(1778-07-03)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Бацька Wolfgang Nicolaus Pertl[d][3]
Маці Eva Rosina Barbara Altmann[d][3]
Муж Леапольд Моцарт
Дзеці Вольфганг Амадэй Моцарт і Марыя Ганна Моцарт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Выйшла замуж за Леапольда Моцарта ў 1747 годзе. У іх было 7 дзяцей, з якіх толькі двое дажылі да сталага ўзросту. Іх дачка, Марыя Ганна Моцарт была таленавітым музыкантам, аднак яна хутка патрапіла ў цень дасягненняў малодшага брата. Абодва дзіцяці былі ўзятыя бацькам у падарожжа па Еўропе.

Ганна Марыя Моцарт суправаджала сына ў некалькіх паездках.

Яна не была адзначана музычнымі талентамі, хоць выйшла замуж за кампазітара і музычнага педагога сусветнай велічыні і стала маці двух таленавітых дзяцей.

Ганна Марыя памерла ад ліхаманкі 3 ліпеня 1778, падчас тура ў Парыж са сваім сынам.

Зноскі

  1. а б Anna Maria Walburga Mozart // Salzburgwiki
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  3. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. https://data.matricula-online.eu/en/oesterreich/salzburg/st-gilgen/TFBIII/?pg=225

Літаратура правіць

  • Ingo Reiffenstein (Hrsg.): Fort mit Dir nach Paris! Mozart und seine Mutter auf der Reise nach Paris. Salzburg, Wien 2005, ISBN 3-902497-01-7