Ганс Гахман (ням.: Hans Hachmann; 5 красавіка 19305 сакавіка 2004) — нямецкі селекцыянер рададэндранаў.

Ганс Гахман
ням.: Hans Hachmann
Дата нараджэння 5 красавіка 1930(1930-04-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 2004(2004-03-05) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці садавод
Навуковая сфера Раслінаводства
Вядомы як Нямецкі селекцыянер рададэндранаў
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія»
Сайт hachmann.de

Біяграфія правіць

Ганс Гахман нарадзіўся 5 красавіка 1930 года ў горадзе Бармштэт. Яго бацька, Джон Гахман ў 1929 годзе заснаваў гадавальнік садовых раслін, які спецыялізаваўся на ружах, вечназяленых і глебапакроўных раслінах. Пасля вайны адным з асноўных напрамкаў стала развядзенне пладовых дрэў. Ганс Гахман далучыўся да фірмы ў 1950—1951 гадах ва ўзросце 21 года. З яго з'яўленнем гадавальнік паступова пачаў спецыялізавацца на створаных ім сартах рададэндранаў. Створаныя Гансам сарты з'явіліся ў продажы ў 1974—1975 гадах. Некалькімі гадамі пазней у садаводчых часопісах пачалі з'яўляцца артыкулы аб селекцыянеры. На працягу пяцідзесяці гадоў Гансам было створана больш за 400 новых сартоў. Ганс Гахман памер 5 сакавіка 2004 года, адпачываючы на востраве Зільт.

Гадавальнік Hachmannplatz у цяперашні час кіруецца яго сынам Хольгерам Гахманам разам з жонкай Эдыт, працягваючы займацца рададэндранамі. Адзін з яго ўласных сартоў у 2009 годзе быў названы ў гонар бацькі 'Hans Hachmann'.

Агульная плошча гадавальніка 27 акраў, з іх 16 акраў выкарыстоўваецца пад вырошчванне раслін адкрытага грунту. Рададэндраны і азаліі складаюць 65 % прадукцыі гадавальніка (звыш 200 тысяч раслін у год). Тыя, што засталіся 150 000 — вечназяленыя растеня і дэкаратыўныя кусты. Уся тэрыторыя аброшваецца з дапамогай аўтаматычнай сістэмы паліву. Метэастанцыя забяспечвае бесперапынны запіс тэмпературы і вільготнасці.

Некаторыя сарты, створаныя Гансам Гахманам правіць

Зноскі

Літаратура правіць