Ганімед (спадарожнік)

Ганімед (стар.-грэч.: Γανυμήδης) — спадарожнік Юпітэра, адзін з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра. З'яўляецца найбуйнейшым спадарожнікам ў Сонечнай сістэме. Яго дыяметр роўны 5268 кіламетраў, што на 2% больш, чым у Тытана (другога па велічыні спадарожніка ў Сонечнай сістэме) і на 8% больш, чым у Меркурыя. Пры гэтым маса Ганімеда складае ўсяго 45% масы Меркурыя, але сярод спадарожнікаў планет яна рэкордная.

Ганімед
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Галілеа Галілей[1][2]
Дата адкрыцця 7 студзеня 1610[2]
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 1 070 400 км
Эксцэнтрысітэт 0,0013
Перыяд абарачэння 7,154 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 148,148 ± 0,004 ётаграм[3]
Шчыльнасць 1,936 gram per cubic centimetre
Атмасфера няма

Гісторыя адкрыцця правіць

Ганімед быў адкрыты Галілеа Галілеем ў 1610 годзе з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожніка прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў Ганімед ў 1609 годзе, і своечасова не апублікаваў даныя пра гэта.

Назва «Ганімед» была прапанавана менавіта Марыусам у 1614 годзе, аднак на працягу доўгага часу яна практычна не выкарыстоўвалася. Галілей прысвоіў чатыром адкрытым ім спадарожнікам парадкавыя нумары і Ганімед абазначаўся як «трэці спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя назва «Ганімед» стала агульнаўжывальнай.

Ганімед названы ад імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі (Ганімед, чашнік багоў).

Зноскі

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.15, Мн., 2002, С.93: Спадарожнікі планет
  • БЭ ў 18 тамах. Т.5, Мн., 1997, С.28: Ганімед