Гарады Арменіі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Па стане на 2011 год у Арменіі налічвалася 48 гарадоў, з якіх 45 — гэта малыя (да 50 тыс. чалавек) і сярэднія (ад 50-100 тыс. чалавек) гарады, у якіх жыве 35,6 % гарадскога насельніцтва, 3 — буйныя з насельніцтвам больш 100 тыс. чалавек — 64,4 % гарадскога насельніцтва.

Гарады Арменіі.

Да трох найбуйнейшых гарадоў рэспублікі адносяцца: Ерэван, Гюмры, Ванадзор; у іх жыве 1 633 тыс. чалавек ці 64,3 % гарадскога насельніцтва рэспублікі.

Гарады правіць

Арагацотн правіць

  • Аштарак (Աշտարակ) — адміністрацыйны цэнтр марза. Першае згадванне адносіцца да IX стагоддзя, горад з 1963 года. Насельніцтва 18 000 чалавек (2016). Цэнтр вінаробнай прамысловасці.
  • Апаран (Ապարան). Першае згадванне адносіцца да II стагоддзя. Насельніцтва 6300 чалавек (2016).
  • Талін (Թալին). Першае згадванне адносіцца да I—II стагоддзяў. Насельніцтва 4800 чалавек (2016).

Арарат правіць

  • Арташат (Արտաշատ) — адміністрацыйны цэнтр марза. Чацвёртая сталіца Вялікай Арменіі. Заснаваны ў 176 годзе да н.э., горад з 1962 года. Насельніцтва 20 700 чалавек (2016). Цэнтр буйнага сельскагаспадарчага раёна.
  • Арарат (Արարատ). Заснаваны ў 1939 годзе. Насельніцтва 20 300 чалавек (2016). Цэнтр цяжкай прамысловасці: цэментавы завод, золатаперапрацоўка.
  • Ведзі (Վեդի). Горад з 1995 года. Насельніцтва 11 600 чалавек (2016).
  • Масіс (Մասիս). Насельніцтва 20 500 чалавек (2016). Буйная вузлавая чыгуначная грузавая станцыя, што абслугоўвае горад Ерэван.

Армавір правіць

  • Вагаршапат (Վաղարշապատ) (у 1945—1992 гадах Эчміядзін (Էջմիածին)) — вядомы з II стагоддзя да н.э. Насельніцтва 46 700 чалавек (2016). Адзін з найболей значных культурных і рэлігійных цэнтраў краіны, гістарычны цэнтр армянскай апостальскай царквы.
  • Армавір (Արմավիր) (у 1932—1992 Акцемберан (Հոկտեմբերյան)) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1947 года. Насельніцтва 28 900 чалавек (2016).
  • Мецамор (Մեծամոր). Насельніцтва 9000 чалавек (2016). Непадалёк ад горада знаходзіцца Армянская АЭС.

Ваёц Дзор правіць

  • Ехегнадзор (Եղեգնաձոր) (у 1935—1957 гадах Мікаян (Միկոյան)) — адміністрацыйны цэнтр марза, вядомы з V стагоддзя. Насельніцтва 7600 чалавек (2016).
  • Вайк (Վայք) (да 1956 года Сайлан (Սոյլան), у 1956—1994 гадах Азізбекаў). Насельніцтва 5700 чалавек (2016).
  • Джэрмук (Ջերմուկ) — горад з 1961 года. Насельніцтва 4400 чалавек (2016). Бальнеалагічны і кліматычны высакагорны курорт, цэнтр вытворчасці аднайменнай мінеральнай вады.

Гегаркунік правіць

  • Гавар (Գավառ) (у старажытнасці — Гаварні (Գավառնի) і Гегаркуні (Գեղարքունի), у 1936—1959 гадах Нор-Баязэт (Նոր Բայազետ), у 1959—1996 гадах Камо (Կամո)) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1850 года. Насельніцтва 19 500 чалавек (2016).
  • Вардэніс (Վարդենիս) (у раннесярэднявечных крыніцах — Васакашэн (Վասակաշէն), да 1969 года Басаргечар (Բասարգեչար)). Насельніцтва 12 600 чалавек (2016).
  • Мартуні (Մարտունի). Насельніцтва 12 200 чалавек (2016).
  • Севан (Սևան) — заснаваны ў 1842 годзе, горад з 1961 года. Насельніцтва 19 200 чалавек (2016).
  • Чамбарак (Ճամբարակ) (у 1920—1972 гадах Кармір Гюх (Կարմիր գյուղ), у 1972—1991 гадах Краснасельск) — заснаваны ў 1830-х гадах. Насельніцтва 5700 чалавек (2016).

Катайк правіць

  • Раздан (Հրազդան) (да 1959 года Ахта (Ախտա)) — адміністрацыйны цэнтр марза. Насельніцтва 41 200 чалавек (2016). Каля горада знаходзіцца самая буйная ў рэгіёне цеплавая электрастанцыя.
  • Абавян (Աբովյան) (да 1961 года Элар (Էլար)) — горад з 1963 года. Насельніцтва 44 400 чалавек (2016). Горад-спадарожнік Ерэвана.
  • Бюрэгаван (Բյուրեղավան) — заснаваны ў 1945 годзе. Насельніцтва 9300 чалавек (2016).
  • Егвард (Եղվարդ) — вядомы з 574 года. Насельніцтва 11 900 чалавек (2016). Гістарычны цэнтр.
  • Нор-Ачын (Նոր Հաճն) — заснаваны ў 1953 годзе. Насельніцтва 9400 чалавек (2016).
  • Цахкадзор (Ծաղկաձոր) — горад з 1984 года. Насельніцтва 1200 чалавек (2016). Папулярны гарналыжны курорт.
  • Чарэнцаван (Չարենցավան) (у 1947—1967 гадах Лусаван (Լուսավան)) — заснаваны ў 1947 годзе. Насельніцтва 20 500 чалавек (2016). Транспартны вузел. Прамысловы цэнтр.

Лары правіць

  • Ванадзор (Վանաձոր) (у 1935—1993 гадах Кіравакан (Կիրովական)) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1828 года. Насельніцтва 82 200 чалавек (2016). Транспартны вузел. Буйны прамысловы і навуковы цэнтр.
  • Алавердзі (Ալավերդի) — вядомы з III—II стагоддзяў да н.э., горад з 1938 года. Насельніцтва 13 000 чалавек (2016). Металургічны і горназдабыўны комплекс.
  • Ахтала (Ախթալա) — заснаваны ў 1939 годзе. Насельніцтва 2000 чалавек (2016).
  • Спітак (Սպիտակ) — горад з 1960 года. Насельніцтва 13 000 чалавек (2016). Быў цалкам разбураны ў час землетрасенння ў 1988 годзе.
  • Сцепанаван (Ստեփանավան) — горад з 1923 года. Насельніцтва 12 800 чалавек (2016). Горнакліматычны курорт.
  • Ташыр (Տաշիր) (у 1937—1991 гадах Калініна) — заснаваны ў 1834 годзе, горад з 1983 года. Насельніцтва 7500 чалавек (2016).
  • Туманян (Թումանյան) (да 1951 года Дзагідзор (Ձագիձոր)) — заснаваны ў 1949 года, горад з 1996 года. Насельніцтва 1600 чалавек (2016).
  • Шамлуг (Շամլուղ) — горад з 1996 года. Насельніцтва 700 чалавек (2016).

Сюнік правіць

  • Капан (Կապան) (да 1990 года Кафан (Կափան)) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1938 года. Насельніцтва 42 600 чалавек (2016). Цэнтр горназдабыўной прамысловасці.
  • Агарак (Ագարակ) — заснаваны ў 1949 годзе. Насельніцтва 4300 чалавек (2016). Цэнтр колеравай металургіі (Агаракское медзяна-малібдэнавае радовішча).
  • Гарыс (Գորիս). Насельніцтва 20 300 чалавек (2016). Буйны прамысловы цэнтр.
  • Дастакерт (Դաստակերտ) — горад з 1995 года. Насельніцтва 300 чалавек (2016).
  • Каджаран (Քաջարան) — заснаваны ў 1958 годзе. Насельніцтва 7100 чалавек (2016). Цэнтр горнаруднай прамысловасці і колеравай металургіі (Каджаранскае медзяна-малібдэнавае радовішча)
  • Мегры (Մեղրի) — горад з 1984 года. Насельніцтва 4500 чалавек (2016).
  • Сісіян (Սիսիան) — горад з 1974 года. Насельніцтва 14 900 чалавек (2016).

Тавуш правіць

  • Іджэван (Իջևան) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1961 года. Насельніцтва 20 700 чалавек (2016).
  • Берд (Բերդ). Насельніцтва 7700 чалавек (2016). Цэнтр сельскагаспадарчага раёна.
  • Дыліжан (Դիլիջան) — горад з 1951 года. Насельніцтва 17 600 чалавек (2016). Горнакліматычны і бальнеалагічны курорт.
  • Наемберан (Նոյեմբերյան). Насельніцтва 4900 чалавек (2016). Цэнтр сельскагаспадарчага раёна.
  • Айрум (Այրում). Насельніцтва 2000 чалавек (2016). Горад з 2006 года. Самая паўночная чыгуначная станцыя Арменіі.

Шырак правіць

  • Гюмры (Գյումրի) (у 1924—1990 гадах Ленінакан (Լենինական), у 1990—1992 гадах Кумайры (Կումայրի)) — адміністрацыйны цэнтр марза, горад з 1837 года. Насельніцтва 117 700 чалавек (2016). Другі па велічыні горад Арменіі, гістарычны і прамысловы цэнтр, транспартны вузел, месца дыслакацыі расійскай ваеннай базы.
  • Арцік (Արթիկ). Насельніцтва 18 800 чалавек (2016). Найбуйнейшае на постсавецкай прасторы туфавае радовішча.
  • Маралік (Մարալիկ). Насельніцтва 5500 чалавек (2016).

Даныя пра насельніцтва гарадоў прыведзены паводле[1]

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць