Гарбацэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Гарбацэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гарбацэвічы.

Гарбацэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 42 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Гарбацэвічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 130
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багушоўскага сельсавета[2], 11 красавіка 1960 года — частка скасаванага Рымавецкага сельсавета (34 населеныя пункты: Багуслаўка, Багушоўка, Воўчая Яма, Гародчына, Градка, Двор Глуша, Дворышча, Дзеўчына, Заручэўе, Звязда, Каменка, Карабаўшчына, Карчма, Кіслаўшчына, Клін, Красная Дуброва, Красная Зара, Красная Ніва, хутар Красная Ніва, Красны Агарод, Круглоніва, Ленінцы, Лужанец, Ляды, Масты, Мужымасць, Новы Агарод, Падчэрня, Палошкава, Пасека, Рымаўцы, Трусаўшчына, Фартуны і Ясёны)[3]. У склад Гарбацэвіцкага сельсавета ўваходзілі да 1967 года пасёлкі Багушоўка, Чырвоная Дубрава, Чырвоная Hiвa, Заручэўе, Падчэрня[4]. 20 снежня 1982 года ў склад новаўтворанага Гарохаўскага сельсавета перададзены 33 населеныя пункты (вёскі Аколіца, Астравы, Гародчына, Гарохаўка, Двор Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Кліны, Красновічы, Круглоніва, Лагадаўка, Ленінцы, Лужанец, Макараўка, Мартынаўка, Масты, Мачулкі, Палошкава, Пасека, Пятровічы, Рагаселле, Рымаўцы, Спорнае, Сулева, Фартуны, Харошыя, Ясёны і пасёлкі Дзеўчын, Красная Зара, Красны Агарод, Ляды і Трусаўшчына), у адміністрацыйнае падпарадкаванне Глушанскага пассавета — пасёлак Дачнае і вёска Карабаўшчына[5]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Восаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Бабоўе, Банёўка, Баранавічы 1, Баранавічы 3, Восава, Зарэчча, Міхайлаўшчына, Прагрэс, Старынкі і Ясень-Каменка) і частка скасаванага Гарохаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Аколіца, Астравы, Гарохаўка, Лагадаўка, Макараўка, Мартынаўка, Мачулкі, Пятровічы, Рагаселле, Спорнае)[6].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1260 чалавек[7], з іх 63,7 % — беларусы, 33,7 % — рускія, 1,2 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 2130 чалавек[9].

Зноскі

  1. ГАРБАЦЭВІЧЫ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 169
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. ГАРОХАЎКА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 170
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737)
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць