Гарбузакветныя (Cucurbitales) — парадак кветкавых двухсемядольных раслін.

Гарбузакветныя

Гарбуз звычайны, кветкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cucurbitales Dumort. (1829)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  846626
NCBI  71239
EOL  6154336
FW  183019

Гэты парадак аб'ядноўвае шматгадовыя ці радзей аднагадовыя травы, рэдка паўхмызнякі і хмызнякі, і толькі адзін род — Dendrosicyos (востраў Сакотра) — уяўляе сабой невялікае дрэва з мясістым і сакавітым сцяблом. Травяністыя формы маюць вусы (часта разгалінаваныя) — відазмяненні парасткаў. Сцёблы распластаныя па зямлі ці лазячыя. Лісты чарговыя, звычайна пальчата-, радзей перысталопасцевыя ці раздельныя, без прылісткаў. Кветкі ў пазушных суквеццях, часам рэдукаваны да адной кветкі, аднаполыя, але з рудыментам другога полу (аднадомныя ці двухдомныя), вельмі рэдка двухполыя, звычайна актынаморфныя, большай часткай 5-членныя. Чашачка 5(3-6)-лопасцевая, вяночак больш ці менш глыбокі, 5(3-6)-лопасцевы. Тычынак 5 ці 3, вельмі рэдка 2, свабодных ці розным чынам зрошчаных. Гінецэй паракарпны з 3(4-5) карпел, завязь ніжняя, 3-гняздовая, звычайна з многімі семязачаткамі. Плады — ягады ці гарбузы, сакавітыя ці сухія каробачкі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6