Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі

Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі (англ.: Harvard-Smithsonian Center for Astrophysics, CfA) — адна з найбуйнейшых у свеце астрафізічных арганізацый. Вучоныя, якія ўваходзяць у яе, працуюць у рамках шырокіх даследчых праграм у вобласці астраноміі, астрафізікі, навук аб зямлі і космасе і выкладання прыродазнаўчых навук. Сваёй галоўнай задачай цэнтр абвяшчае паглыбленне ведаў пра Сусвет і разуменне яго прынцыпаў шляхам навуковых даследаванняў і развіцця астранамічнай і астрафізічнай адукацыі.

Фасад будынка цэнтра

Цэнтр быў заснаваны ў 1973 годзе для супрацоўніцтва паміж Смітсанаўскім інстытутам і Гарвардскім універсітэтам. У яго склад уваходзяць Абсерваторыя Гарвардскага каледжа і Смітсанаўская астранамічная абсерваторыя. Асноўны будынак цэнтра размешчаны ў Кембрыджы (штат Масачусетс, ЗША), кіраванне спадарожнікамі ажыццяўляецца з розных пунктаў зямнога шара. Пад кіраўніцтвам Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі створаны Цэнтр малых планет.

Кіраўнікі правіць

Факты правіць

Астэроід 10234 Sixtygarden быў названы ў гонар адрасу цэнтра[3][4].

Зноскі

  1. "Harvard-Smithsonian Center for Astrophysics Celebrates 25 Years". Harvard University Gazette. 1998-10-15. Архівавана з арыгінала 18 красавіка 2016. Праверана 2007-02-26.
  2. "Alcock to lead the CfA: Astrophysicist noted for 'dark matter' studies to take helm at observatories". Harvard Gazette. 2004-05-20. Праверана 2007-12-25.
  3. (10234) Sixtygarden(недаступная спасылка). Klet Observatory (23 лістапада 1999). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2012. Праверана 25 снежня 2007.
  4. Discovery Circumstances: Numbered Minor Planets (10001)-(15000)(недаступная спасылка). Central Bureau for Astronomical Telegrams (CBAT) and Minor Planet Center (MPC). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 25 снежня 2007.

Спасылкі правіць