Гарсэт[1] (фр.: corset) — прадмет, галоўным чынам, жаночага адзення ў выглядзе шырокага пояса з ушытымі пругкімі пласцінкамі, туга ахоплівае ніжнюю частку грудной клеткі і жывот для надання постаці неабходнага віду (ганарлівая выправа, стройны стан) і мяккай падтрымкі грудзей. Звычайна з адной або некалькіх бакоў зроблена шнуроўка, нярэдка з іншага боку робяць зашпількі ці ўстаўляюць маланку.

Гарсэт «пясочны гадзіннік», 1878 год

Ужыванне правіць

Найбольш часта гарсэт выкарыстоўваўся для стварэння жаданага сілуэту. Ён падкрэслівае складнасць постаці, памяншаючы талію і візуальна павялічваючы плечы, падтрымлівае грудзі, робячы яе больш пругкімі на выгляд, стварае патрэбную (або модную) выправу. Плечавыя рамяні на некаторых версіях гарсэтаў разгортвалі плечы падобна сучасным артапедычным реклінатарам для падтрымання ганарлівай паставы.

Звычайна гарсэт ахопліваў торс пачынаючыся або на ўзроўні падпах, ці непасрэдна пад грудзьмі і сканчаючыся над сцёгнамі, часам заходзячы на ​​іх і, у адмыслова рэдкіх выпадках, даходзячы да каленяў. Таксама быў вядомы больш кароткі від гарсэта, які ахоплівае толькі талію, пад назвай «waist cincher» (пасавая папруга). На некаторых гарсэтах мацаваліся падвязкі для панчох.

Нярэдка гарсэт падтрымліваў пышную сукенку, размяркоўваючы па ўсім целе вага крыналіна або турнюра.

Гарсэт падпірае грудзі знізу і тым самым з’яўляецца антыподам бюстгальтара, які пераносіць цяжар грудзей на плечы, падтрымліваючы іх пры дапамозе лямак.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Напісанне Гарсэт у адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.321 і з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.145.