Гарэт Джон Хедлунд (англ.: Garrett John Hedlund; нар. 3 верасня 1984, Роза, Мінесота) — амерыканскі акцёр, найбольш вядомы ролямі Патрокла ў эпічнай карціне Вольфганга Петэрсена «Троя» і Сэма Флін ў фільме «Трон: Спадчына».

Гарэт Хедлунд
англ.: Garrett Hedlund
Імя пры нараджэнні Гарэт Джон Хедлунд
Дата нараджэння 3 верасня 1984(1984-09-03)[1][2] (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Адукацыя
Прафесія акцёр
Кар’ера 2003 — гэты час
IMDb ID 1330560
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Гарэт Хедлунд першыя гады свайго жыцця правёў на ферме невялікага гарадка Роза штата Мінесота на поўначы ЗША. Яго сям’я складалася з яго бацькі Роберта, маці Крысці і старэйшых брата і сястры Натаніэля і Аманды. Калі Гарэту было 14 гадоў, ён з маці пераехаў у горад Скотсдэйл (штат Арызона, акруга Марыкопа). Там Гарэт пачаў браць прыватныя ўрокі акцёрскага майстэрства. Пасля заканчэння вышэйшай школы Хедлунд адразу ж з’ехаў у Лос-Анджэлес, для развіцця акцёрскай кар’еры[3]. Ужо праз месяц пасля прыезду ён атрымаў ролю Патрокла ў гістарычнай драме рэжысёра Вольфганга Петерсена «Троя». Далей рушылі ўслед паспяховыя працы ў спартыўнай драме «У прамянях славы» 2004 года і «Кроў за кроў» 2005 года, а таксама ў экранізацыі рамана Крыстафера Пааліні «Эрагон» 2006 года. У 2010 годзе выйшаў фільм з яго удзелам: «Трон: Спадчына» — працяг фільма «Трон» (1982)[4].

Асабістае жыццё правіць

З 2012 года сустракаецца з Кірстэн Данст[5].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Garrett Hedlund // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. T Magazine interview by Marcus Chang: Asked & Answered -Garrett Hedlund
  4. Kit, Borys. Little known actor lands lead in 'Tron' sequel(недаступная спасылка). Reuters/Hollywood Reporter. Reuters (7 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2010. Праверана 2 July 2009.
  5. Garrett Hedlund Reveals How He Began Dating Kirsten Dunst (англ.)(недаступная спасылка). Us Weekly (8 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 14 мая 2013.

Спасылкі правіць