Гаспар Чыж герба «Гадземба» (польск.: Gaspar Czyż; 17471825) — маршалак шляхты Віленскай губерні, пасол Чатырохгадовага Сойма.

Гаспар Чыж
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
суддзя гродскі віленскі[d]
падваявода віленскі[d]
з 1791
Маршалак шляхты Віленскага павета
1797 — 1805
маршалак шляхты Віленскай губерні
1805 — 1808
Нараджэнне 1747[1]
Смерць 1825
Род Чыжы[d]
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны ордэн Белага арла

Біяграфія правіць

Адукацыю атрымаў у Полацкім езуіцкім калегіуме. Пасля вучобы займаў пасады: двараніна скарбовага ВКЛ, віленскага гродскага суддзі, дэпутата галоўнага Трыбунала ВКЛ, канюшага. У 1788 годзе абраны паслом на Чатырохгадовы сойм ад Вільні. 1791 г. — стаў падваяводам віленскім. 1792 г. — атрымаў Ордэн Белага арла. Дзе быў у час паўстання 1794 года — невядома. З 1797 г. 3 разы выбіраўся маршалкам шляхты Віленскага павета. У 1798 г. атрымаў ад Паўла I ордэн святой Ганны, і пасаду маршалка ўсёй Віленскай губерні.

Сям’я правіць

Быў жанаты на Караліне Чыж, меў 7 сыноў і 4 дачкі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Mościcki H. Czyż Gaspar. Polski Słownik Biograficzny. Wrocław-Kraków Том 4 1938, с. 379