Гатава

аграгарадок ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Га́тава[2] (трансліт.: Hatava, руск.: Гатово) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўдзень ад Мінска, на шашы H9034.

Аграгарадок
Гатава
Гатава, 2019 г.
Гатава, 2019 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1494
Вышыня цэнтра
193 м[1]
Насельніцтва
  • 14 557 чал. (2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223017
Аўтамабільны код
5
Гатава на карце Беларусі ±
Гатава (Беларусь)
Гатава
Гатава (Мінская вобласць)
Гатава

Назва правіць

Назва паходзіць ад слова «гаць» — насціл з бярвёнаў, дарога цераз забалочаную мясцовасць[3].

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць М. Служкі. У 1582 годзе сяло, уласнасць Б. Ложчанкі — І. Служчынай; цэнтр маёнтка, уласнасць П. І. Крушынскага, І. Т. Корсака.

У 1590 годзе сяляне адбывалі паншчыну 3 дні ў тыдзень з валокі[4], у гэты час у сяле 14 гаспадарак, у маёнтку 3 дамы, агарод, уласнасць М. Служкі. У 1598 годзе вёска, уласнасць А. Крашынскага, у 1599 годзе сяло, уласнасць князя Д. Скуміна. У 1600 годзе сяло — цэнтр маёнтка, бабровыя гоны на рацэ Свіслач, уласнасць Служкаў; двор — уласнасць Корсакаў; потым асабістая ўласнасць Д. Скуміна, Тышкевіча. У 1652 годзе царкоўная ўласнасць ордэна бернардзінцаў, у 1667 годзе — францысканцаў. З 1742 года ўласнасць Менскага жаночага бернардзінскага кляштара.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

 
Царква Святога Духа ў Гатаве, 1900 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года Гатава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1858 годзе дзяржаўная ўласнасць. У 1864 годзе адкрытае народнае вучылішча. У 1870 годзе — дзяржаўны маёнтак у Самахвалавіцкай воласці.

У 1887 годзе на месцы ранейшай пабудавана драўляная Свята-Духаўская царква. У 1897 годзе ў сяле былі народнае вучылішча, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, царква, карчма, кузня; каля лукавіны ручая Свіслач знаходзіўся фальварак Скула.

Вёска знаходзілася ўдалечыні ад вялікіх дарог на левым беразе ручая — прытоку Свіслачы і мела аднавулічную структуру. Уся забудова размяшчалася пераважна ўздоўж асноўнай вуліцы (сучасная вуліца Шчорса), якая затым пераходзіла на поўначы ў дарогу на Новы Двор, а на поўдні падыходзіла да чыгункі каля в. Асееўка.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Гатава атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў ліпені 1919 — ліпені 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года было пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе створана сельскагаспадарчае таварыства «Выгада». У 1924—1927 і 1954—1959 гадах — цэнтр Гатаўскага сельсавета[6][7]. З 1927 года ў Дзяргайскім сельсавеце Менскай акругі. У 1924 годзе адкрыта 3-гадовая школа, 85 вучняў. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічаў савецкі партызанскі атрад[8].

З 5 сакавіка 1959 года ў Навадворскім сельсавеце.

У 1991 годзе ў саўгасе «Рассвет» (цэнтр — Новы Двор).

Насельніцтва правіць

  • XVII стагоддзе:
    • 1642 год — 28 двароў, 69 жыхароў мужчынскага полу
  • XIX стагоддзе:
    • 1858 год — 130 душ мужчынскага полу
    • 1861 год — 50 двароў, 315 жыхароў
    • 1880 год — 37 двароў, 400 жыхароў
    • 1897 год — сяло, 77 двароў, 450 жыхароў; двор, 9 жыхароў
  • XX стагоддзе:
    • 1917 год — сяло, 122 двары, 757 жыхароў; фальварак, 1 двор, 12 жыхароў
    • 1997 год — 2.530 гаспадарак, 7.791 жыхар
    • 1999 год — 7.028 жыхароў
  • XXI стагоддзе:
    • 2010 год — 7.308 жыхароў
    • 2022  год — 14.557 жыхароў

Фізіка-геаграфічная характарыстыка правіць

Геаграфічнае становішча правіць

Гатава месціцца на невялікім узвышшы з перападамі вышыняў. Дакладна вылучаны прыватны сектар, шматпавярховая забудова і прамысловая зона. З захаду і поўначы аграгарадок абмежаваны ворыўнымі землямі, з астатніх бакоў — лесапаласой і чыгункай.

Жывёльны свет правіць

У Гатаве знаходзіцца адна з найбуйнейшых немарскіх гнездавых калоній чаек у Еўропе[9], якая з’явілася тут у пачатку 2000-х гадоў. Калонія ўяўляе сабой змяшаную калонію вялікіх белагаловых чаек, дзе сярод гняздуючых відаў пераважае чайка-рагатуха. Калонія размешчана на даху Мінскага вытворчага гарбарнага аб’яднання і займае некалькі дахаў вытворчых цэхаў прадпрыемства, аб’яднаных у адзін маналіт агульнай плошчай 11,5 га. Па стане на 2018 год не менш за палову птушак, якія гняздуюцца, складалі чайкі-рагатухі, не менш за 10 % — серабрыстыя чайкі, сустракаліся адзінкавыя гнёзды клуш і змяшаных пар[10]. Птушкі адносяцца да чырванакніжных відаў, таму перашкаджаць іх жыццю на заводзе забаронена[11].

Эканоміка правіць

Эканамічную базу Гатава фармуюць прадпрыемствы, размешчаныя ў прамысловым вузле ў паўднёва-ўсходняй частцы населенага пункта. Сярод іх — прадпрыемствы металургічнай прамысловасці, машынабудавання і металаапрацоўкі, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, будаўнічыя, транспартныя арганізацыі, аб’екты аптовага гандлю. Непасрэдна на тэрыторыі, прылеглай да жылой забудовы, размешчаны прадпрыемствы па вытворчасці кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў (СТАА «Алвеста-М», ТАА «Бісквітная фабрыка», ТАА «Рашан»).

Найбуйнейшыя прадпрыемствы: РУП «Другчармет», Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне, КУП «ЖКГ Мінскага раёна».

Транспарт правіць

На ўсходняй ускраіне населенага пункта на лініі Шабаны — Асееўка паміж станцыяй Шабаны і пуцявым пастом Асееўка размешчана чыгуначная станцыя Гатава, якая абслугоўвае прамысловы вузел.

Побач з Гатавам праходзіць чыгунка ў Асіповіцкім напрамку (Асіповічы, Бабруйск, Гомель). Найбліжэйшыя да Гатава пасажырскія прыпыначныя пункты Мачулішчы і Асееўка размешчаны па-за пешай даступнасці жыхароў аграгарадка.

Забудова правіць

 
Царква Святога Духа ў Гатаве

Забудова цэнтральнай часткі Гатава сфармавана пераважна капітальнай шматпавярховай жылой і грамадскай забудовай другой паловы ХХ стагоддзя (жылыя дамы, школа, Дом побыту, аб’екты гандлю). Пасля адкрыцця ў 1968 годзе побач з населеным пунктам завода «Другчармет» былі пабудаваны першыя шматпавярховыя дамы для засялення працоўных завода[12]. Другая хваля будаўніцтва звязаная са скураным заводам, які пачаў працаваць побач з паселішчам у 1988 годзе.

У паўночна-заходняй частцы Гатава размешчаны кварталы катэджнай забудовы.

Славутасці правіць

Вуліцы правіць

Галоўнай магістраллю Гатава з’яўляецца вуліца Металургічная, яна ж з’яўляецца асноўным уездам у населены пункт. Уздоўж яе сфармаваўся своеасаблівы лінейны грамадскі цэнтр, дзе знаходзіцца большасць аб’ектаў грамадска-бытавога абслугоўвання.

Генеральны план развіцця Гатава прадугледжвае пракладку новых вуліц: ад вуліцы Металургічная да вуліцы Бабушкіна ў Мінску, уздоўж паўднёвай мяжы аграгарадка да чыгуначнага прыпыначнага пункта «Мачулішчы»[13]. Гэта будзе садзейнічаць значнаму паляпшэнню транспартных зносін з Мінскам.

Спіс вуліц
  • Вішнёвая вуліца
  • Вясенняя вуліца
  • Дачная вуліца
  • Жамчужная вуліца
  • Загарадная вуліца
  • Ізумрудная вуліца
  • Кляновая вуліца
  • Кляновы завулак
  • Маладзёжная вуліца
  • Металургічная вуліца
  • Мінская вуліца
  • Міру вуліца
  • Палявая вуліца
  • Садовая вуліца
  • Сонечная вуліца
  • Фрунзэ вуліца
  • Цэнтральная вуліца
  • Чыгуначная вуліца
  • Шчорса вуліца
  • Шырокая вуліца
  • Юбілейная вуліца[14]

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 68
  4. Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. КМФ-5. — Воп. 1. — Спр. 733. — Арк. 17.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  6. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  7. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  8. Сага пра салаўя
  9. Коско, Дарья. Каменная Горка вместо моря. Узнали, почему в районе нашествие чаек - Недвижимость Onlíner (руск.). Onlíner (4 кастрычніка 2023). Праверана 17 лістапада 2023.
  10. КРУПНЕЙШАЯ В БЕЛОРУССИИ КОЛОНИЯ БОЛЬШИХ БЕЛОГОЛОВЫХ ЧАЕК НА КРЫШЕ: ОСНОВНЫЕ РЕЗУЛЬТАТЫ ОБСЛЕДОВАНИЯ 2018 ГОДА. cyberleninka.ru. Праверана 17 лістапада 2023.
  11. МАТЮШ, Алексей. Фотофакт. Колония чаек облюбовала Гатово (руск.). www.sb.by (30 чэрвеня 2023). Праверана 17 лістапада 2023.
  12. Інавацыйныя тэхналогіі РУП «ДРУГЧАРМЕТ»
  13. Генеральный план аг. Гатово Минского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 25 жніўня 2023.
  14. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць