Гатчынскі раён

муніцыпальны раён у Ленінградскай вобласці Расіі

Гатчынскі муніцыпальны раён (руск.: Га́тчинский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў цэнтральнай частцы Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Гатчына. Быў утвораны ў верасні 1927 года. Гістарычна яму папярэднічаў Гатчынскі павет, створаны ў лістападзе 1922 года і перайменаваны ў 1923 годзе ў Троцкі павет Ленінградскай (раней — Петраградскай) губерні.

Гатчынскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 жніўня 1927
Насельніцтва
  • 244 252 чал. (1 студзеня 2018)[4]
Плошча
  • 2 868,7 км²
Гатчынскі раён на карце
Гатчынскі раён, карце
Тэлефонны код 81371
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Размешчаны на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расіі. Мяжуе на паўночным усходзе — з горадам федэральнага значэння Санкт-Пецярбургам; на ўсходзе — з Тосненскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — з Лужскім муніцыпальным раёнам; на захадзе — з Воласаўскім муніцыпальным раёнам; на паўночным захадзе — з Ламаносаўскім муніцыпальным раёнам. Раён займае плошчу 2,94 тыс. км² (3,45 % плошчы вобласці) — 13-е месца ў рэгіёне.

Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 42 км.

Зноскі