Гаці

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Гаці́[1] (трансліт.: Haci, руск.: Гати) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 52 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 4 км ад станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 87 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўначы і поўдні — лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Газьба і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.

Вёска
Гаці
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218862020
Гаці на карце Беларусі ±
Гаці (Беларусь)
Гаці
Гаці (Віцебская вобласць)
Гаці

Гісторыя правіць

У канцы 18 стагоддзя вёска Гаць у Суражскім павеце Полацкай губерні. У 1795 годзе ўладанне Я.Булгака. З 1866 года вёска ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета. У 1895 годзе адкрыта школа граматы (20 хлопчыкаў). У пачатку 20 стагоддзя вёска ў складзе Чурылаўскай сельскай грамады Зайкаўскай воласці і Вузкаўскага праваслаўнага прыхода, 194 дзесяціны непрыдатнай, 220 — прыдатнай зямлі, 9 — лесу. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. У 1926 годзе працаваў пункт ліквідацыі непісьменнасці (29 вучняў). З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У пачатку 1930-х гадоў дзейнічаў калгас «Чырвоная перамога», была кузьня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну спалена, у лютым 1942 года гітлераўцы расстралялі 30 жыхароў. З фронту не вярнуліся 8 жыхароў. У 1944-50 гадах дзейнічаў калгас імя Варашылава. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў калгасе «Запаветы Ільіча». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Газьбенскага сельсавета[2]. У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

  • 13 двароў (1785)
  • 83 рэвізскія душы (1795)
  • 14 двароў, 96 рэвізскіх душ (1841)
  • 25 двароў, 238 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя)
  • 42 двары, 229 жыхароў (1920)
  • 49 двароў, 263 жыхары (1926)
  • 33 двары, 133 жыхары (1940)
  • 55 жыхароў (1959)
  • 41 жыхар (1970)
  • 12 гаспадарак, 13 жыхароў (2002)
  • 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць