Гая Дзмітрыевіч Гай

Гай Дзмітрыевіч Гай (Гайк Бжышкян(ц), арм.: Հայկ Բժշկյանց) 6 (18) лютага 1887 — 11 снежня 1937 — савецкі ваеначальнік, Камкор, герой Грамадзянскай вайны[3]. 11 снежня 1937 расстраляны падчас кампаніі масавых рэпрэсій у РСЧА  (руск.). Пасля смерці Сталіна рэабілітаваны.

Гая Дзмітрыевіч Гай
арм.: Հայկ Բժշկյանց
Дата нараджэння 6 (18) лютага 1887(1887-02-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1937(1937-12-11) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Руская імператарская армія
Гады службы Сцяг Расіі1917
Сцяг СССР 19181935
Званне камкор[2]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга

Узнагароды Расійскай імперыі:

Георгіеўскі крыж 4 ступені Георгіеўскі крыж 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Армянін, нарадзіўся ў Таўрызе (Персія), у сям'і народнага настаўніка.

У 1901 пераязджае ў Тыфліс, дзе вучыцца ў армянскай духоўнай семінарыі[4].

З 1903 года браў удзел у рэвалюцыйным руху ў Закаўказзі[3]. Член РСДРП з 1904 года (паказваюць на яго ўступленне ў Армянскую сацыял-дэмакратычную (гнчакскую) партыю і ў атрад фідаінаў  (руск.)[4]).

Пасля заканчэння школы інструктараў і афіцэраў у Тыфлісе добраахвотна адправіўся на фронт. Камандуе ротай армянскіх добраахвотнікаў у шостай дружыне, якая ваявала на Каўказскім фронце супраць туркаў. У першую сусветную вайну даслужыўся да чыну штабс-капітана, генералам Юдзенічам быў узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі[4].

Служба ў РСЧА правіць

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўступіў у РКП(б). Падчас Грамадзянскай вайны на чале сфармаваных ім частак вёў барацьбу супраць Чэхаславацкага корпуса і Арэнбургскіх казакоў генерала Дутава  (руск.). У ліпені 1918 кіраваў абаронай Сімбірска. Нягледзячы на значную перавагу ў жывой сіле, артылерыі і выбары пазіцыі для абароны пацярпеў паразу ад наступу белых частак  (руск.) падпалкоўніка У. О. Капеля, які ўзяў горад 21 ліпеня 1918. Камандаваў наступнымі часткамі і злучэннямі:

Вясной 1920 камандаваў 2-м каўказскім кавалерыйскім корпусам Паўднёвага фронту РСФСР  (руск.). Падчас савецка-польскай вайны — камандуючы 3-м кавалерыйскім корпусам  (руск.)[3], гераічна дзеючым на Заходнім фронце РСФСР. У жніўні 1920 3-і Кавалерыйскі корпус з часткамі 4-й арміі  (руск.) быў акружаны польскімі войскамі, пасля найцяжэйшых баёў інтэрнаваны  (руск.) ва Усходняй Прусіі.

У 1922 годзе наркамваенмар Арменіі[3], пасля займаўся ваенна-педагагічнай і навуковай працай.

У 1923 годзе скончыў Вышэйшыя ваенна-акадэмічныя курсы  (руск.). У маі таго ж года камандзір і ваенкам 7-й кавалерыйскай дывізіі  (руск.), потым 3-га кавалерыйскага корпуса.

У 1924—1925 гадах начальнік ваеннага гарнізона Мінска.

З 1926 года працягнуў вучобу ў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Пасля яе заканчэння ў 1927 годзе[3], загадвае там кафедрай і праз два гады абараняе дысертацыю.

У 1933—1935 гадах прафесар кафедры ваеннай гісторыі Ваенна-паветранай акадэміі імя Жукоўскага  (руск.)[3].

Аўтар кніг «У баях за Савецкую Беларусь» і нарыса аперацый 3-га коннага корпуса (абедзве непублікаваныя).

Апала і гібель правіць

У чэрвені 1935 быў зняты з усіх пастоў, звольнены з войска, выключаны з партыі. 3 ліпеня 1935 быў арыштаваны па абвінавачванні ў «стварэнні ваенна-фашысцкай арганізацыі ў РСЧА». У лісце Генрыху Ягодзе са следчага ізалятара прызнаў, што, «будучы выпіўшы, у прыватнай гутарцы з беспартыйным, сказаў, што „трэба прыбраць Сталіна, усё роўна яго прыбяруць“»[6]. Жонка Гая, Наталля Якаўлеўна звярнулася па дапамогу да старога рэвалюцыянера Пятра Кобазева  (руск.), якому Сталін праз памочніка перадаў: «НКУС разбярэцца». 15 кастрычніка 1935 года быў прысуджаны Адмысловай нарадай пры НКУС СССР па абвінавачванні ў дачыненні да контррэвалюцыйнай групы да 5 гадоў лагераў[7]. Пры перасылцы ў Яраслаўскую турму 22 кастрычніка 1935 года здзейсніў пабег[8], але ўжо праз некалькі дзён быў затрыманы супрацоўнікамі НКУС[9][10].

Два гады знаходзіўся ў зняволенні. У канцы 1937 (11 снежня) у ходзе кампаніі масавых «чыстак» у РСЧА быў расстраляны[11]. Пасля смерці Сталіна рэабілітаваны і адноўлены ў партыі (пасмяротна).

Узнагароды правіць

Памяць правіць

 
Помнік Г. Гаю ў школьным двары, Тальяці
 
Паштовая марка СССР, 1967
  • У 1959 годзе ў Арэнбургскай вобласці, як мяркуецца, імем Гая названы названы горад.
  • У Ерэване яго імем названы праспект, а таксама пастаўлены помнік.
  • У Чыгуначным раёне горада Ульянаўска ў 1967 годзе яго імем названа вуліца, якая стала праспектам, а таксама ўзведзены помнік.
  • Маюцца таксама вуліцы Гая ў гарадах Гродна, Мінск[3], Самара, Арэнбург і Стары Аскол; і бульвар Гая ў горадзе Тальяці.
  • У цэнтральнай частцы г. Арэнбурга ў гонар Г. Д. Гая названая вуліца, на якой усталяваны яго бюст.
  • У 1963 годзе ў яго гонар быў названы рачной пасажырскі цеплаход праекта 305  (руск.) «Камдзіў Гай».
  • У 1967 годзе была выпушчаная паштовая марка СССР, прысвечаная Гаю.
  • Гайк Бжышкян некалькі разоў згадваецца ў рамане Хачыка Дашценца  (руск.) «Кліч аратых», які апавядае аб партызанскай барацьбе армянскіх гайдукоў супраць асманскіх уладаў на рубяжы XIX—XX стагоддзяў.
  • Г. Д. Гай — персанаж фільмаў «Пыл пад сонцам» (Літоўская кінастудыя, 1977) і «Падданыя рэвалюцыі  (руск.)» (Свярдлоўская кінастудыя, 1987).
  • Г. Д. Гай — персанаж рамана «Дыктатар» (Выдавецкі дом «Армада», 1998).

Сачыненні правіць

Зноскі

  1. Гай Гая Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  3. а б в г д е ё ж з Гай Гая Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133. — 737 с.
  4. а б в Сталин был не прав, послав Гая на эшафот (Эдуард ГАСПАРЯН) (ПЕРСОНЫ. ИЗВЕСТНЫЕ АРМЯНЕ) Архівавана 26 мая 2013. (руск.)
  5. rkka.ru. cavalry. Кавалерия гражданской войны. Командный состав кавалерийских соединений и объединений (руск.)
  6. Соколов Б. В. Наркомы страха. М.: АСТ-Пресс, 2001. С. 78
  7. Сайт таварыства «Мемарыял»
  8. Шрейдер М. П. НКВД изнутри: Записки чекиста. — М. : Возвращение, 1995.
  9. Мясников, В. Последний бой Гая // Коммунар. — 1989.
  10. Как комкор Гай наркому Ягоде свинью подложил // «АиФ Долгожитель». — 9 декабря 2005 г.. — № 23 (83).
  11. У справе Гая змяшчаецца абвінавачванне ва ўдзеле «ў антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі правых» (АП РФ, оп. 24, дело 413, лист 252, Списки жертв
  12. а б КАВАЛЕРЫ ОРДЕНА КРАСНОГО ЗНАМЕНИ РСФСР, Присвоение 2-oго ордена Красного Знамени.
  13. Гая Дмитриевич Гай, «Железный» комдив Архівавана 29 красавіка 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць