Гаўптштурмфюрар CC (ням.: SS-Hauptsturmführer) — адмысловае званне ў СС.

Гаўптштурмфюрар войскаў СС Макс Зела

У структуры Агульных СС з трох-чатырох «трупэ» (SS-Truppe) складаўся «штурм» (SS-Sturm), які можна па колькасці прыраўнаваць да армейскай роты. Гэта падраздзяленне тэрытарыяльна ахоплівала невялікі горад, сельскі раён. У штурме налічвалася ад 54 да 180 чалавек. Да 1934 года, да «Ночы доўгіх нажоў», кіраўнік штурма называўся штурмфюрар (SS-Sturmführer). Пасля 1934 года званне было зменена на гаўптштурмфюрар, што азначала тое ж самае, і знакі адрознення засталіся ранейшымі.

Знакі адрознення гаўптштурмфюрара Вафен-СС

Пасля стварэння войскаў СС у 1936 годзе званне адпавядала капітану (гаўптману) вермахта. Адпаведна гаўптштурмфюрары ў войсках СС, як правіла, займалі пасады камандзіра роты, а таксама шэраг адміністрацыйных і штабных пасад, такіх, як палкавы ад'ютант і да т.п. Гэта званне насілі вядомыя нацысцкія ўрачы Аўгуст Гірт і Ёзэф Менгеле. Таксама гэта званне насіў камендант канцлагера Плашаў Аман Гёт.

Малодшае званне
Оберштурмфюрар
Гаўптштурмфюрар Старэйшае званне
Штурмбанфюрар

Гл. таксама правіць