Гаўрыльчыцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Гаўры́льчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Гаўрыльчыцы.

Гаўрыльчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гаўрыльчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 1 350
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 14 жніўня 1979 года перададзены ў склад Салігорскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе ў склад сельсавета з Хорастаўскага сельсавета перададзена вёска Вейна[2]. Скасаваны 28 чэрвеня 2013 года, тэрыторыя далучана да Капацэвіцкага сельсавета[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1350 чалавек[4], з іх 99,0 % — беларусы[5].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Вейна, Гаўрыльчыцы, Дубіца, Пясчанка і Цясна.

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 студзеня і 8 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.