Гваздзіковыя, Гваздзічныя[3] (Caryophyllaceae) — сямейства кветкавых двухдольных раслін з парадку гваздзікакветных.

Гваздзіковыя

Dianthus petraeus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caryophyllaceae Juss. 1789


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19942
NCBI  3568
EOL  4229
IPNI  30000815-2
FW  53554

Апісанне правіць

Шмат- або аднагадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты і кусты. Лісце простае, звычайна суцэльнае, супраціўнае, найчасцей без прылісткаў. Кветкі ў рознага тыпу суквеццях, рэдка адзіночныя, двухполыя ці аднаполыя, 5-членныя, з двайным калякветнікам ці без пялёсткаў, апыляюцца насякомымі. Завязь верхняя. Плады розных тыпаў (звычайна каробачка, арэшка- ці ягадападобныя).

Пашырэнне правіць

Каля 80 родаў і больш за 2000 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных і арыдных абласцях Паўночнага паўшар'я, асабліва ў Міжземнамор'і і Ірана-Туранскай фларыстычнай вобласці. На Беларусі 25 родаў, найбольш вядомыя вапнаўка (Gypsophila), галадок, гваздзік (Dianthus), гладун (Herniaria), зорка (Lychnis), зоркаўка (Stellaria), куколь (Agrostemma), мыльнік (Saponaria), пясчанка, светнік (Coronaria), свінакроп (Spergula), смалянка (Melandrium), смалёўка (Silene), талянка, тысячагалоў (Vaccaria), ясколка (Cerastium) і больш за 70 відаў. Растуць у лясах, хмызняках, на лугах, балотах, палях, па берагах рэк.

Выкарыстанне правіць

Лекавыя, тэхнічныя, меданосныя, харчовыя, кармавыя і каштоўныя дэкаратыўныя расліны, некаторыя віды — ядавітыя і пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

  • Вынаеў Г. Гваздзіковыя // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997.