Гвіберт Нажанскі

Гвиберт Нажанскі (1053 — каля. 1124) — гістарыёграф першага крыжовага паходу.

Гвіберт Нажанскі
фр.: Guibert de Nogent
Род дзейнасці багаслоў, гісторык, аўтабіёграф, пісьменнік, medieval historian
Дата нараджэння 15 красавіка 1055[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1124[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў шляхетнай сям'і ў Паўночнай Францыі, рана пазбавіўся бацькі і неўзабаве быў аддадзены ў манастыр. Першым літаратурным захапленнем была антычная паэзія, асабліва Авідый і Вяргілій. Некаторы час пад уплывам гэтых паэтаў Гвіберт Нажанскі сам складаў вершы.

Гвіберт Нажанскі вучыўся ў Ансельма Кентэрбэрыйскага, каментаваў Святое пісанне. У 57 гадоў Гвіберт Нажанскі стаў абатам манастыра св. Марыі ў Нажане (недалека ад Лана). Памер каля 1124 г.

Гвіберт Нажанскі пакінуў пасля сябе тэалагічныя трактаты і каментары, граматычныя і паэтычныя творы. Аднак самую вялікую цікавасць прадстаўляюць два яго буйных творы: «Дзеі Бога праз франкаў» і «Аб сваім жыцці», у якіх ён паказаў сябе арыгінальным пісьменнікам і ў пэўнай меры наватарам.

Зноскі

  1. Guibert von Nogent // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Swartz A. Guibert de Nogent // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. GUIBERT DE NOGENT // Dictionnaire de spiritualité. Ascétique et mystique — 60000 с. — ISSN 0336-8106 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Гвиберт Ножанский. Три книги своей жизни // Стасюлевич М. История средних веков в её писателях и исследованиях новейших учёных. — Т. 3. — Ч.1. — СПб., 1906.
  • Ле Гофф Жак. Цивилизация средневекового Запада. — М., 1992.
  • Памятники средневековой латинской литературы X—XII веков. — М., 1972.

Спасылкі правіць