Гвінея — гістарычная назва той часткі Заходняй Афрыкі, якая ляжыць на подзень ад Сахеля і абмываецца водамі Гвінейскага заліва. На мове бербераў «Гвінея» азначае «краіна чарнаскурых».

На пачатак эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў Гвінейскае ўзбярэжжа было засвоена еўрапейцамі раней іншых частак Афрыкі паўднёвей Сахары. Менавіта з Гвінеі вывозілася асноўная колькасць рабоў, золата і слановай косці, адсюль распаўсюджаныя назвы асобных участкаў узбярэжжа — Залаты бераг, Бераг слановай косці, Нявольніцкі бераг, Перачны бераг.

Планамерная каланізацыя унутраных абласцей Гвінеі стала магчымай толькі з увядзеннем у абарот хініна і іншых сродкаў супраць трапічных хвароб у канцы XIX стагоддзя (гл. Французская Заходняя Афрыка).

Дзяржавы Гвінейскага рэгіёна правіць

 
Англійская карта Гвінеі (1736)