Геаграфія Азербайджана

Азербайджан — край незвычайна багатай прыроды. Для Азербайджана характэрна чаргаванне гор (Вялікі Каўказ, Малы Каўказ, Талышскія горы) і нізін. Краіна мае вельмі значныя запасы вуглевадародаў, асабліва нафты. У Азербайджане знаходзіцца палова гразевых вулканаў свету. Клімат нізін цёплы, пераходны ад умеранага да субтрапічнага; маюцца як засушлівыя мясціны (Кура-Араксінская нізіна), для якіх характэрныя паўпустыні, так і празмерна вільготныя (Ленкарань), дзе растуць шыракалістыя, перавітыя ліянамі, лясы. Асабліва багаты раслінны і жывёльны свет гор. Рэкі адносяцца да басейна Куры.

Тапаграфічная карта Азербайджана.

Рэльеф правіць

 
Гара Базардзюзю з вышыні 4 466 м, самая высокая гара ў Азербайджане.

Азербайджан — горная краіна, дзе высокія хрыбты і пласкагор’і спалучаюцца з раўнінамі і нізінамі. Каля 60 % усёй тэрыторыі займаюць горы, а 40 % — нізіны (пераважна Кура-Араксінская нізіна).

У рэльефе вылучаюцца 4 часткі: горная сістэма Вялікі Каўказа (г. Базардзюзю, 4 466 м); горная сістэма Малы Каўказа, які ўключае ў сябе Нахічэванскую горную вобласць (г. Гямыш, 3 724 м; г. Капіджыг, 3 904 м); Ленкаранская горная сістэма (г. Кёмюркёй, 2 477 м); Кура-Араксінская нізіна, размешчаная ў цэнтры рэспублікі, частка якой ляжыць ніжэй за ўзровень акіяна (да 28 м).

Клімат правіць

 
NASA Спадарожнікавы здымак тэрыторыі Азербайджана, сакавік 2003

Клімат Азербайджана ў асноўным субтрапічны. На паўднёвым усходзе, ля ўзбярэжжа Каспійскага мора - раён вільготных субтропікаў.

  • На Кура-Араксінскай нізіне — сухі субтрапічны (студзень +1 °C, ліпеня +26 °C; ападкаў 200—400 мм у год);
  • На Ленкаранская нізіне — вільготны субтрапічны, з ападкамі 1 400—1 700 мм;
  • У перадгорных і горных раёнах — умераны, умерана халодны і халодны (сярэдняя тэмпература студзеня ад 0 °C да -10 °C; ліпеня - ад +20 °C да +10 °C і ніжэй, ападкаў — ад 400 да 1 300 мм) .

Рэкі і азёры правіць

 
Горная рака ў Масалінскім раёне.

Азербайджан з'яўляецца краінай малых горных рэк (больш за 1000). Большасць рэк Азербайджана належаць басейну Куры. У Азербайджане ёсць 250 азёр, самыя буйныя з іх – возера Хаджыкабюль (16 км²) і возера Беюкшор (10 км²).

Глебы і расліннасць правіць

Глебы і расліннасць разнастайныя. У нізінах пераважна шэразёмы і лугавыя глебы, саланчакі з паўпустыннай і стэпавай расліннасцю, вышэй, да 500 м, — каштанавыя, на схілах гор, да 2 000 – 2 200 м, — бурыя горныя з шырокалісцевымі лясамі (бук, граб, дуб). Асабліва развіта лясная расліннасць на паўднёвых схілах Галоўнага Каўказскага хрыбта. Вышэй за 2 000 – 2 200 м — субальпійскія і альпійскія лугі, яйлагы — летнія пашы. У шыракалістых лясах вільготных субтропікаў сустракаюцца рэлікты троеснага часу (жалезнае дрэва, дуб каштаналістны, дзелква, шаўковая акацыя і інш). Пад імі развіты жаўтазёмныя субтрапічныя глебы, якія выкарыстоўваюцца для вырошчвання чаю, цытрусавых і інш. У Азербайджане налічваецца больш за 400 відаў дрэў і кустоў.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Горны энцыклапедычны слоўнік: у 3 т. / Пад рэд. В. С. Бялецкага. — Данецк: Усходні выдавецкі дом, 2001-2004. ISBN 966-7804-19-4

Спасылкі правіць