Плошча Літвы — 65 200 кв. км. Літва размешчана ва Усходняй Еўропе. На думку літоўскіх географаў (пацверджаную французскімі калегамі) менавіта ў Літве знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы.[1]

Карта Літвы
Цэнтр Еўропы

Літва мяжуе з наступнымі краінамі (у дужках — працягласць мяжы):

На захадзе абмываецца Балтыйскім морам. Мае толькі 38 кіламетраў адкрытага марскога берагу. Літве належыць таксама паўночная частка Куршскай касы і акваторыі Куршскага заліва, на якія і прыходзіцца большая частка ўзбярэжжа.

Прырода правіць

 
Тыповы краявід паазер'я

Рэльеф правіць

Літва размешчаная на заходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскай раўніны. Ландшафт раўнінны, нізінны. Вышыня над узроўнем мора не перавышае 300 метраў. Вузкая нізіна з вышынямі да 50 м апаясвае Балтыйскае ўзбярэжжа. У цэнтральнай частцы Літвы, з поўначы на поўдзень, працягнулася Сярэднелітоўская нізіна з вышынямі 16-90 м над у.м. Найбольш прыўзнятыя часткі тэрыторыі — Балтыйская града з вышынямі да 294 м, якая працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы з Беларуссю, і Жамойцкае ўзвышша на захадзе. Да Балтыйскай грады належыць найвышэйшы пункт Літвы — Аукштояс (Высокая гара), 293,8 м.

Карысныя выкапні правіць

Заходняя Літва і літоўскі шэльф Балтыйскага мора — перспектыўныя раёны здабычы нафты і прыроднага газу. На паўднёвым усходзе маюцца невялікія радовішчы жалезнай руды. Сустракаюцца вынахады гранітаў. У раёне Акмяне, які стаў цэнтрам вытворчасці цэменту, вядзецца здабыча вапнякоў. На марскім узбярэжжы сустракаецца бурштын.

Клімат правіць

Літва знаходзіцца ў пераходнай зоне паміж марскім і кантынентальным кліматам. Сярэднемесячныя тэмпературы студзеня −5 °C, ліпеня 17 °C. Гадавая сума ападкаў — ад 540 мм у цэнтральных раёнах да 930 мм на ўзбярэжжы. Тры чвэрці атмасферных ападкаў выпадае ў выглядзе дажджоў. Увесну і ўвосень частыя туманы, узімку — адлігі.

Унутраныя воды правіць

Большасць рэк (Нярыс, Мяркіс, Шашупе) належаць басейну Нямунаса (Нёмана), галоўнай ракі Літвы (агульная працягласць ракі 937 км, з якіх 475 км прыходзяцца на Літву). У Літве больш за 5 тыс. азёр, якія ўтвараюць паазер'і. Азёры пераважна ледавіковага паходжання. Найбуйнейшае возера Літвы — Друкшай (па-беларуску, Дрысвяты) на мяжы з Беларуссю. Самае глыбокае возера — Таўрагнас.

Расліннасць і жывёльны свет правіць

Лясамі пакрыта каля траціны зямлі (1,8 млн га). Найбольш распаўсюджаная хвоя, але сустракаюцца таксама елка, бяроза, алешына, асіна, дуб і ясень. Шмат зайцаў, аленяў і дзікоў; не рэдкасць ласі. Распаўсюджаныя фазаны, цецерукі, качкі і лебедзі. У летнія месяцы ля вады можна сустрэць шмат буслоў.

Вялікая частка тэрыторыі Літвы мае спрыяльныя ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі. Пераважаюць падзолістыя глебы. Найбольш урадлівыя глебы размешчаныя ў цэнтральных раёнах. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 3,6 млн га.

Ахова прыроды правіць

Унікальныя прыродныя аб'екты Літвы ўзяты пад ахову ў запаведніках і нацыянальных парках.

Зноскі