Ге́кла, Хекла[1] (ісл.: Hekla) — стратавулкан, які знаходзіцца на поўдні Ісландыі. Вышыня 1488 метраў.

Гекла
ісл. Hekla
Краіна
Форма вулканадзеючы стратавулкан 
Апошняе вывяржэнне28 лютага 2000 
Вышыня вяршыні1488 м 
Першае ўзыходжанне20 чэрвеня 1750, Эгерт Олафсан, Б’ярні Пальсан 
Гекла (Ісландыя)
Гекла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стратавулкан утварыўся ў выніку шматлікіх вывяржэнняў з лінейнай трэшчыны. Складзены з андэзітавых і базальтавых лаў. Гекла — частка вулканічнага горнага хрыбта, працягласцю 40 кіламетраў. Аднак самай актыўнай часткай гэтага хрыбта з’яўляецца расколіна працягласцю 5,5 км, якая завецца Heklugjá, што належыць вулкану Гекла.

З 874 года вывяргаўся больш 20 разоў і лічыцца найбольш актыўным вулканам Ісландыі. У сярэднявеччы ісландцы звалі яго «Брама ў пекла». Вывучэнне адкладаў вулканічнага попелу засведчылі, што вулкан быў актыўным сама меней на працягу апошніх 6600 год. Найбольш моцныя вывяржэнні адбыліся ў 1766—1768 і 1947—1948[1] гг. Апошняе вывяржэнне адбылося 28 лютага 2000 года.

Зноскі

Літаратура правіць