Гема Фрызіус (нідэрл.: Gemma Frisius; 8 снежня 1508, Докюм, Фрысландыя — 25 мая 1555, Лёвен) — нідэрландскі матэматык, урач, картограф, філосаф, гравёр, майстар астранамічных інструментаў, педагог.

Гема Фрызіус
Дата нараджэння 8 снежня 1508[1][2][…], 1508[3][4][…], 18 кастрычніка 1508[5] ці 9 снежня 1508[6]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1555[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Карнеліус Гема[d][6]
Род дзейнасці матэматык, урач, картограф, выкладчык універсітэта, стваральнік інструментаў, філосаф, фізік, астраном, globe maker
Месца працы
  • Лёвенскі ўніверсітэт[d]
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Вядомыя вучні Герард Меркатар[8]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стварыў ў 1536 годзе адзін з найстарэйшы глобусаў, палепшыў шэраг інструментаў свайго часу, якія выкарыстоўваюцца ў прыкладной матэматыцы, геадэзіі і навігацыі.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў беднай сям’і. З юнацтва быў кульгавы. Пасля смерці бацькоў пераехаў у Гронінген, з 1525 года навучаўся ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце, у спісе дысцыплін якога былі матэматыка і астраномія. У 1536 годзе атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Быў пакінуты на медыцынскім факультэце ўніверсітэта ў Лёвене, дзе працаваў да сваёй смерці.

Падчас вучобы заняўся вырабам глобусаў і матэматычных інструментаў. Дзякуючы якасці і дакладнасці прылад атрымаў шырокую вядомасць у навуковым свеце, атрымаў высокую ацэнку ад Ціха Брагэ.

У 1533 годзе ўпершыню апісаў метад трыянгуляцыі, які выкарыстоўваюць у картаграфіі і геадэзіі па гэты дзень. У 1530 (або 1533) годзе быў першым, хто апісаў спосаб вызначэння геаграфічнай даўгаты з дапамогай дакладнага гадзінніка.

У 1544 годзе з дапамогай камеры-абскуры Гема Фрызіус назіраў сонечнае зацьменне. Займаючыся астраноміяй і картаграфіяй вёў перапіску з М. Капернікам. Быў адным з першых прыхільнікаў геліяцэнтрычнай сістэмы свету.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Frisius Gemma // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gemma Frisius // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Gemma Frisius // Early Modern Letters Online
  5. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  6. а б в г ECARTICO Праверана 14 ліпеня 2023.
  7. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  8. ECARTICO Праверана 23 лістапада 2023.