Генадзь Іосіфавіч Дзямідчык

Генадзь Іосіфавіч Дзямідчык (нар. 28 чэрвеня 1950, Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Генадзь Іосіфавіч Дзямідчык
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 27 кастрычніка 2008
Нараджэнне 28 чэрвеня 1950(1950-06-28) (73 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, зоаінжынер.

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў брыгадзірам, галоўным заатэхнікам, намеснікам дырэктара птушкафабрыкі імя Н. К. Крупскай. Займаў пасаду генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства «1-я Мінская птушкафабрыка».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі