Генадзь Георгіевіч Барташэвіч

Гена́дзь Гео́ргіевіч Барташэ́віч (12 верасня 1934, Мінск — 8 кастрычніка 1993) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Генадзь Георгіевіч Барташэвіч
Сцяг Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР Сцяг
13 кастрычніка 1987 — 10 кастрычніка 1990
Прэзідэнт Міхаіл Гарбачоў
Папярэднік Мікалай Міхайлавіч Шубнікаў
Пераемнік Аляксандр Сямёнавіч Капто
Сцяг 2-гі сакратар ЦК КПБ
17 жніўня 1983 — 14 кастрычніка 1987
Папярэднік Уладзімір Бровікаў
Пераемнік Мікалай Ігруноў
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
студзень 1977 — жнівень 1977
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Міхаіл Кавалёў
Пераемнік Станіслаў Лукашэвіч
Нараджэнне 12 верасня 1934(1934-09-12)
Смерць 8 кастрычніка 1993(1993-10-08) (59 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе, ВПШ у 1977 годзе. Працаваў дыктарам на Беларускім рэспубліканскім радыё, інжынерам-тэхнолагам, начальнікам тхнічнага бюро, намеснікам загадчыка аддзела тэхнічнага кантролю на МЗКР.

З 1967 года на партыйнай рабоце: сакратар Маладзечанскага, 1-ы сакратар Мінскага гаркама КПБ, старшыня Мінскага гарвыканкама. З 1983 года 2-і сакратар ЦК КПБ.

У 1987—91 гадах надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР. З 1993 года пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Член ЦК і бюро ЦК КП(б)Б (1983—1987), член ЦК КПСС (1986—1991), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1979—1989), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980 і 1985—1990).

Зноскі

Літаратура правіць