Генадзь Паўлавіч Грыцкевіч

Генадзь Паўлавіч Грыцкевіч (22 красавіка 1954, в. Паўазер'е, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Генадзь Паўлавіч Грыцкевіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 22 красавіка 1954(1954-04-22) (69 гадоў)
в. Паўазер'е, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 красавіка 1954 года ў в. Паўазер'е Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў інжынерам, начальнікам аддзела, галоўным інжынерам рамонтна-будаўнічага ўпраўлення гарадскога вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Віцебска; галоўным інжынерам жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага трэста Кастрычніцкага раёна г. Віцебска; намеснікам дырэктара гарадскога вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, начальнікам упраўлення па ўліку і размеркаванні жылля, намеснікам старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

З'яўляўся старшынёй Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага скліканняў і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

З'яўляецца дэпутатам Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, членам Камісіі Парламенцкага Сходу па заканадаўстве і Рэгламенце.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі правіць