Генадзь Піліпавіч Курачкін

Генáдзь Пілíпавіч Курачкін (19 кастрычніка 1948, Камянец-Падольскі, Хмяльніцкая вобласць, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (19992006).

Генадзь Піліпавіч Курачкін
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі
16 красавіка 1999 — 5 мая 2006
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Папярэднік Віктар Вятроў
Пераемнік Аляксандр Селязнёў
Нараджэнне 19 кастрычніка 1948(1948-10-19) (75 гадоў)
Нацыянальнасць рускі
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1948 года ў г. Камянец-Падольскі Xмяльніцкай вобласці Украіны.

У 1976 годзе скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут і ў 1993 годзе Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасць па адукацыі — прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, эканоміка і кіраванне вытворчасцю.

Працоўную дзейнасць пачынаў аўтаслесарам Полацкага аўтобусна-таксаматорнага парку.

Служыў у Савецкай арміі.

Працаваў майстрам-брыгадзірам, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела будаўнічага ўпраўлення № 125 г. Наваполацка, галоўным інжынерам будаўнічага ўпраўлення № 103, начальнікам будупраўлення № 104 г. Ліда, галоўным інжынерам, кіраўніком будтрэста № 19 г. Ліда.

У 1999 г. прызначаны намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва.

З 16 красавіка 1999 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[1].

6 кастрычніка 2000 г прызначаны прадстаўніком дзяржавы ААТ «Белпрамбудбанк».

21 верасня 2001 г. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам.

24 верасня 2001 года ўказам прэзідэнта № 537 прызначаны Міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

20 лютага 2004 прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белпрамбудбанк»

5 мая 2006 года быў вызвалены з пасады міністра ў сувязі з пераходам на іншую працу[2].

Зноскі

Спасылкі правіць