Генадзіеўская Біблія

Генадзіеўская Біблія — першы ў гісторыі славянскай кірылічнай пісьменнасці поўны збор біблейскіх кніг Старога і Новага Запаветаў у перакладзе на царкоўнаславянскую мову  (руск.), які стаў асновай друкаваных выданняў Бібліі на ўсходнеславянскіх землях. Быў падрыхтаваны ў наўгародскім скрыпторыі пры ўдзеле Дзмітрыя Герасімава  (руск.) па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам архібіскупа Генадзя Наўгародскага  (руск.). Праца па кадыфікацыі славянскай Бібліі была скончана да 1499 года.

Генадзіеўская Біблія (пачатак Кнігі Быццё)

Старыя пераклады правіць

 Уладыка Генадзь паставіў задачу сабраць кнігі Святога Пісання ў адзіную Біблію на славянскай мове. Ён арганізаваў пошук частак славянскай Бібліі па манастырах і саборах. Існуючыя славянскія пераклады былі выкананы з Септуагінты і дзяліліся на чатыры часткі:

Новыя пераклады правіць

Частку кніг знайсці не ўдалося (Параліпаменан, кнігі Ездры, Макавеяў, Неяміі, Тавіт, Юдзіф), і іх да 1493 года пераклаў з лацінскай Вульгаты харвацкі каталіцкі манах Веньіямін з Эмаўскага манастыра ў Празе.

Значэнне і далейшы лёс правіць

Генадзіеўская Біблія была пакладзена ў аснову друкаванай Бібліі Івана Фёдарава, выдадзенай у Астрогу на Валыні ў 1580—1581 гг. (гл. Астрожская Біблія). З пачаткам царкоўнай рэформы ў другой палове XVII стагоддзя пачалася праца па рэдагаванні біблейскіх тэкстаў.

Затухаячы і зноў актывізуючыся, праца па ўдасканаленні Генадзіеўскай Бібліі працягвалася да 1740-х гадоў, калі быў выдадзены канчатковы тэкст — так званая Лізавецінская Біблія (якая да гэтага дня выкарыстоўваецца ў час набажэнства Праваслаўнай Царквой у Расіі і іншых славянскіх краінах). Яна стваралася на аснове новых самастойных перакладаў з грэчаскага, лацінскага і яўрэйскіх тэкстаў, з выкарыстаннем новых моўных правілаў і нормаў, і ў выніку значна адрозніваецца ад Генадзіеўскай Бібліі.

Выгляд правіць

Захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі — збор Сін. № 915. Біблія ўтрымлівае 1007 аркушаў in folio, у скураным на дошках пераплёце. Рукапіс напісаны дробным паўуставам канца XV стагоддзя.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць