Генеральная сукупнасць

Генера́льная суку́пнасць, генеральная выбарка (ад лац.: generis — агульны, родавы) — сукупнасць усіх аб’ектаў (адзінак), якія з’яўляюцца прадметам вывучэння ў межах, акрэсленых праграмай навуковага даследавання.[1] У замежнай літаратуры ужываюцца тэрміны англ.: Statistical population, General population або проста Population.

У залежнасці ад кантэксту вызначэнні тэрміну могуць нязначна вар’іраваць. Так, у статыстыцы, генеральная сукупнасць (ГС) вызначаецца як набор усіх аб’ектаў, маючых адну, або болей агульных уласцівасцей, якая з’яўляюцца прадметам навуковага даследвання і\або статыстычнага аналізу;[2] у медыцыне і арганізацыі грамадзянскага здароўя, ГС — гэта ўсё насельніцтва некаторага рэгіёну, для якога разлічваюцца паказчыкі захворвання або смяротнасці; у сацыялогіі або паліталогіі ГС можна вызначыць як ўсё дарослае насельніцтва пэўнай тэрыторыі, стаўленне якога да некаторага пытання або кандыдата вывучае даследчык.

Трэба заўважыць, што ў залежнасці ад пастаноўкі навуковага/даследчага пытання ГС будзе вызначацца па рознаму. На прыклад, калі мы вывучаем выкарыстоўванне крэму для рук пэўнай маркі не радзей аднаго разу за дзень сярод дарослых жанчын у горадзе Н., то генеральнай сукупнасцю для вызначанага пытання будуць усе дарослыя жанчыны горда Н., а не ўсё насельніцтва горада Н.

Зноскі правіць

  1. Padruchniki.by. Канспект лекцый на тэму Сацыялогія. Архівавана 26 кастрычніка 2015.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 29 студзеня 2015.

Літаратура правіць