Генеральны штаб (скар. Генштаб, ГШ УС) — цэнтральны орган ваеннага кіравання і асноўны орган аператыўнага кіравання ўзброенымі сіламі ў многіх дзяржавах.

Паводле вызначэння Клаўзэвіца, прызначэнне Генштаба складаецца ў распрацоўцы і выкладзе ідэі вышэйшых страявых начальнікаў у форме загадаў, з усімі неабходнымі для выканання падрабязнасцямі; акрамя таго, Генштаб абавязаны клапаціцца пра баявую гатовасць і матэрыяльныя патрэбы войскаў, для чаго, не ўмешваючыся ў дзейнасць спецыяльных органаў, павінен паведамляць ім неабходныя ўказанні, якія вынікаюць з агульнага ходу ваенных дзеянняў; з іншага боку, Генштаб атрымлівае ад гэтых органаў звесткі пра ступень забеспячэння войскаў.

Перадгісторыя правіць

У Сярэднявеччы функцыі штаба арміі выконваў маршал. Пазней узорам для ваеннага кіравання паслужыла арганізацыя, якая існавала ў арміях ландскнехтаў. У іх быў генерал-кватэрмайстар, які кіраваў разам з маршалам ці фельдмаршалам аглядам мясцовасці, дарог, размяшчэннем войскаў на кватэрах і біваках; выканаўцамі яго распараджэнняў былі палкавыя і ротныя кватэрмайстары. Вось чаму ў большасці армій да XIX стагоддзя Генеральны штаб называўся кватэрмайстарскім штабам, кватэрмайстарскай часцю.

Першапачаткова пасады маршала і кватэрмайстара прызначаліся толькі на час вайны, з канца XVII стагоддзя яны становяцца пастаяннымі. У Францыі з 1792 г. генерал-квартэрмайстарства атрымала назву Галоўнага штаба арміі. Асаблівую ролю ён набыў у 1805—14 пры Напалеоне, калі на чале Галоўнага штаба быў Луі Аляксандр Берцье.

Фрыдрых Вялікі першы ставіў мэтай спецыяльна падрыхтоўваць афіцэраў для службы Генштаба. У Прусіі з 1785 пад Генеральным штабам разумеўся асобы корпус афіцэраў, якія атрымалі падрыхтоўку ў дваранскай ваеннай акадэміі, заснаванай у 1765 годзе ў Патсдаме.

З пачатку XIX стагоддзя паўсюдна прымаюцца меры да забеспячэння камплектавання Генштаба падрыхтаванымі афіцэрамі. Арганізацыя прускага галоўнага штаба паслужыла ўзорам для іншых дзяржаў. Афіцэры генеральнага штаба атрымлівалі падрыхтоўку ў акадэміі ці вышэйшых ваенных школах; практыка набывалася страявой службай у мірны час. Адпаведна з гэтым, служба афіцэраў генеральнага штаба бывала звычайна двух відаў: страявая — пры войсках, і ваенна-навуковая — у самім Генеральным штабе. У генеральны штаб прымалі толькі афіцэраў, якія праслужылі пэўную колькасць гадоў у страі; затым сістэматычна пераводзяць чыноў генеральнага штаба ад страявой дзейнасці да ваенна-навуковай і назад.

Спасылкі правіць