Генерал роду войскаў

Генерал роду войскаўчын і воінскае званне з указаннем роду войскаў (раней называліся роду зброі) ва ўзброеных сілах шэрагу дзяржаў і краін.

Обер-афіцэр і генерал гвардзейскай пешай артылерыі Рускай імператарскай арміі, 18081809 гадоў.
Пірацкі К. К. Пяхотныя Генералы і Генерал-Ад’ютант. 1862 г.

Па рангу ў нямецкамоўных краінах генерал роду войскаў звычайна знаходзіцца вышэй чыну (звання) генерал-лейтэнанта і ніжэй чыну (звання) генерал-палкоўніка. У Расійскай імперыі звання генерал-палкоўніка не было, а ў СССР замест звання "генерал роду войскаў" існавала званне «маршал роду войскаў», якое было роўна генералу арміі (агульнавайсковаму) і вышэй генерал-палкоўніка.

Заходняя Еўропа правіць

Званне з’явілася ў Заходняй Еўропе ў XVI стагоддзі з вылучэннем родаў войск (зброі) кавалерыі і артылерыі: у Свяшчэннай Рымскай імперыі, Іспаніі і Нідэрландах сталі выкарыстоўваць пасады (якія пазней сталі воінскімі званнямі) генерала кавалерыі і фельдцэйхмайстара (генерала артылерыі). У XVII стагоддзі гэтыя званні былі ўведзеныя ў многіх іншых еўрапейскіх краінах.

У гады Трыццацігадовай вайны (1618—48) у імперскай арміі ўжо выкарыстоўваліся званні генерала кавалерыі і фельдцэйхмайстара ніжэй звання фельдмаршала і вышэй фельдмаршал-лейтэнанта. Пазней у еўрапейскіх краінах з’явілася званне генерала інфантэрыі (пяхоты). Да ўвядзення ў XIX стагоддзі звання генерал-палкоўніка генерал роду войскаў з’яўляўся старшым генералам, вышэй якога стаяў толькі фельдмаршал (або генерал-фельдмаршал).

Расійская імперыя правіць

Чын генерала роду зброі (генерал ад кавалерыі, генерал ад інфантэрыі, генерал-фельдцэйхмайстар) былі ўведзены ў арміі Пятра I у 1699 годзе. Да канца валадарання Пятра I чыны генерала ад інфантэрыі і генерала ад кавалерыі практычна перасталі выкарыстоўвацца (замест іх чынам II класа Табеля аб рангах стаў чын генерал-аншэфа. Пры гэтым захоўваўся чын (пасада-званне) генерал-фельдцэйхмайстара — начальніка расійскай артылерыі.

У перыяд з 1741 года па 1796 год існаваў афіцэрскі чын — Генерал ад фартыфікацыі.

Ваенны чын генерала роду зброі зноў быў уведзены Паўлам I у 1796 годзе замест чыну генерал-аншефа: так былі адноўлены чыны генерал ад кавалерыі, генерал ад інфантэрыі, генерал ад артылерыі, а таксама інжынер-генерал. Яны адпавядалі II класу Табелі аб рангах са зваротам «Ваша высакароддзе». Генерал ад роду зброі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам, камандуючым войскамі ваеннай акругі, кіраваць буйным воінскім злучэннем (корпусам) або аб’яднаннем (арміяй, фронтам).

Узоры знакаў адрозненняў Генерал роду войскаў Расійскага імператарскага флота і РІА;
Чын   Расійскі імператарскі флот   Расійская імператарская армія
пагоны                  
Код 16
Клас
па Табелі аб рангах

II
...нарукаўны знак[1](1917) Генерал па адміралцейству
(1904—1917)
Генерал марской артылерыі
(1904—1917)
Генерал ККІФ
(1904—1917)
Генерал ад артылерыі
(1904—1917)
Генерал ад інфантэрыі
(прылічаны да Генеральнага штабу)
Генерал ад кавалерыі
(1904—1917)
Інжынер-генерал
(1796—1917)
Паслядоўнасць чыноў, 1917 г.
малодшы чын:
Генерал-лейтэнант
Генерал роду войскаў старэйшы чын:
Генерал-фельдмаршал
Генерал-адмірал

СССР правіць

Акрамя

  • агульнавайсковых камандзіраў (генерал-маёр, генерал-лейтэнант, генерал-палкоўнік, генерал арміі),
  • каманднага складу родаў войскаў (сіл) і спецвойскаў і спецслужбаў
    • артылерыі (у тым ліку інжынерна-артылерыйскай службы — пастановай ДКА СССР № 1381 ад 03.03.1942 «Аб увядзенні персанальных воінскіх званняў інжынерна-тэхнічнаму складу артылерыі Чырвонай Арміі» і Загадам НКА СССР № 68 ад 04.03.1942),
    • аўтабранятанкавых войскаў (у тым ліку інжынерна-танкавай службы — пастановай ДКА СССР № 1408 ад 07.03.1942 «Аб увядзенні персанальных воінскіх званняў інжынерна-тэхнічнму складу аўтабранятанкавых войскаў Чырвонай Арміі» і Загадам НКА СССР № 71 ад 08.03.1942),
    • авіяцыі ў тым ліку марской (у тым ліку інжынерна-авіяцыйнай службы — пастанова ДКА ад 22.01.1942 № 1180сс «Пытанні ваенна-паветраных сіл Чырвонай Арміі»),
    • тэхнічных войскаў (войскаў сувязі, інжынерных войскаў, войскаў проціхімічнай абароны, тапаграфічных войскаў, чыгуначных войскаў) Чырвонай Арміі — Загадам НКА № 55 ад 06.02.1943 абвешчана пастанова Дзяржаўнага Камітэта Абароны № 2822 ад 04.02.1943,
    • ВМФ берагавой службы
  • страявога каманднага складу карабельнай службы Ваенна-Марскога Флоту (контр-адмірал, віцэ-адмірал, адмірал, адмірал флоту)
  • інжынераў карабельнай службы вышэйшага звяна (інжынер-контр-адмірал, інжынер-віцэ-адмірал, інжынер-адмірал,

(Усе вышэйпералічаныя — 07.05.1940 указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі» і «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Ваенна-Марскога Флоту»)

  • а таксама інжынерна-тэхнічнага складу берагавой службы Ваенна-Марскога Флоту Саюза ССР — генерал-маёр берагавой службы, генерал-лейтэнант берагавой службы, генерал-палкоўнік берагавой службы — Пастанова ДКА СССР № 1912 ад 17.06.1942 «Аб увядзенні персанальных воінскіх званняў усяму інжынерна-тэхнічнаму складу берагавой службы Ваенна-Марскога Флоту Саюза ССР» і загадам НК ВМФ ад 27.06.1942

у генералы увайшоў начальніцкі склад:

  • ваенна-медыцынскай службы і ваенна-ветэрынарнай службы Чырвонай Арміі — Загадам НКА № 10 абвешчана пастанова Дзяржаўнага Камітэта Абароны № 2685 ад 04.02.1943 «Аб увядзенні персанальных воінскіх званняў ваенна-медыцынскаму і ваенна-ветэрынарнаму складу Чырвонай Арміі»,
  • інжынерна-тэхнічнай службы, юстыцыі і адміністрацыйнай службы Чырвонай Арміі — Загадам № ГОКО-2822 «АБ увядзенні персанальных воінскіх званняў інжынерна-тэхнічнаму, юрыдычнаму і адміністрацыйнаму складу Чырвонай Арміі»
  • інтэнданцкай службы Чырвонай Арміі — 07.05.1940 указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі»
  • інтэнданцкай службы, медыцынскай службы, ветэрынарнай службы, адміністрацыйнай службы і юстыцыі Флоту — Загадам НКА ад 14.02.1943 № 2890 «Аб устанаўленні персанальных воінскіх званняў для інтэнданцкага, медыцынскага, ветэрынарнага, адміністрацыйнага і юрыдычнага складу ВМФ» у ВМФ СССР
АДНАК

адміністрацыйнаму складу Арміі і Флоту (гл Загады вышэй), роўна як і артылерыйска-тэхнічнай службе (пастанова ДКА СССР № 2303 ад 13.09.1942 «Аб увядзенні персанальных воінскіх званняў начальніцкаму складу артылерыі РСЧА, які мае сярэднюю тэхнічную адукацыю» і Загад НКА СССР № 278 ад 14.09.1942), авіяцыйна-тэхнічнай службе (Пастанова ДКА СССР № 6766 ад 21.10.1944 «Аб увядзенні воінскіх званняў афіцэрскаму складу ВПС Чырвонай Арміі, АДД, ІА СПА і ВПС ВМФ, які мае сярэднюю тэхнічную адукацыю» і Загад намесніка НКА СССР № 216 ад 31.10.1944), воінскае званне ўсталёўваліся не вышэй «палкоўнік службы ... ».

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе ў Узброеных сілах СССР былі ўведзеныя званні маршала роду войскаў (сіл) і спецвойскаў і Галоўнага маршала роду войскаў (сіл) і спецвойскаў:

Званне маршала роду войскаў (сіл) і спецвойскаў прыкладна адпавядала званню генерала арміі і адмірала флоту, Галоўны маршал роду войскаў быў прыроўнены прыкладна да звання Маршала Савецкага Саюза і Адмірала флоту Савецкага Саюза.

У 1984 годзе былі пакінутыя толькі званні Галоўны маршал артылерыі і Галоўны маршал авіяцыі; астатнія выключаны з пераліку воінскіх званняў УС СССР Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1984 года.

Іншыя краіны правіць

Аўстра-Венгрыя правіць

 
Знакі адрознення генерала роду войскаў на каўняры

У Аўстра-Венгерскіх узброеных сілах (з 1867 да 1918 гг.) мелася тры званні генерала роду войскаў:

Германія правіць

Генерал роду войскаў



(пагонаў і пятліца)
           
Армія Люфтвафэ Вафен-СС
Армія
Люфтвафэ
Вафен-СС

Вялікабрытанія правіць

У Вялікабрытаніі падчас і пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўвалі званні маршала і Галоўнага маршала авіяцыі.

Польшча правіць

Ва Узброеных сілах Царства Польскага, а таксама сучаснай Польшчы з 1919 года існуе званне агульнае званне генерал броні (генерал роду зброі), якое аб’яднала генеральскія званні з указаннем роду войскаў.

Заўвагі правіць

  1. Приказ Морского министерства № 125 от 16 апреля 1917 г.