Генрык Пантопідан

Генрык Пантопідан[5] (дацк.: Henrik Pontoppidan; 24 ліпеня 1857 — 21 жніўня 1943) — дацкі пісьменнік-раманіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі».

Генрык Пантопідан
дацк.: Henrik Pontoppidan
Фатаграфія 1917 года
Фатаграфія 1917 года
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 ліпеня 1857(1857-07-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1943(1943-08-21)[3][1][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Dines Pontoppidan[d]
Жонка Mette Marie Hansen[d] і Antoinette Kofoed[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, аўтабіёграф, паэт
Гады творчасці 18811943
Жанр проза
Мова твораў дацкая мова
Прэміі
Нобелеўская прэмія па літаратуры
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Генрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютландскім паўвостраве ў шматдзетнай сям’і. Калі Генрыку было шэсць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютландыі, у горад Рандэрс. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён паступіў у Капенгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ва Фрэрслеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся з Метай Мары Хансен, маладой сялянкай, з якой ён пазнаёміўся падчас выкладання, пасля ў іх было двое дзяцей.

У гэтым жа 1881 годзе адбыўся яго літаратурны дэбют — у штотыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцця» («Et Endeligt»).

У 1892 годзе Пантопідан развёўся з першай жонкай і ажаніўся з Антуанэтай Кофуд. Шлюб іх быў бяздзетным, яна памерла ў 1928 годзе.

Ён памёр 21 жніўня 1943.

Творчасць правіць

Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кніга апавяданняў «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана палітычнае і рэлігійнае жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнугы раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Па дарозе да самога сябе» (1943).

Зноскі

  1. а б Henrik Pontoppidan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Henrik Pontoppidan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Понтоппидан Хенрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Winge M., Michaëlis B. T. Forfatternes Danmark — 1 — Politikens Forlag, 2003. — С. 66. — 233 с. — ISBN 87-567-6760-9
  5. Напісанне імя і прозвішча Генрык Пантопідан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.51.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць