Генрык Сянкевіч

польскі пісьменнік

Ге́нрык А́дам Алякса́ндр Пій Сянке́віч (польск.: Henryk Adam Aleksander Pius Sienkiewicz; 5 мая 1846, в. Воля-Акшэйска на Падляшшы, тагач. Лукаўскі пав. Люблінскай губ. — 15 лістапада 1916, Вевэ, Швейцарыя), польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1905 года[4].

Генрык Сянкевіч
польск.: Henryk Sienkiewicz
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Henryk Adam Aleksander Pius Sienkiewicz
Дата нараджэння 5 мая 1846(1846-05-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1916(1916-11-15)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Расійская імперыя
Жонка Марыя Шаткевіч[d], Марыя Раманоўская-Валадковіч[d] і Марыя Бабская[d]
Дзеці Jadwiga Korniłowiczowa[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Пісьменнік
Гады творчасці з 1869
Кірунак Гістарычныя раманы, белетрыстыка
Жанр раман, аповесць, Рэпартаж, аповесць[d], апавяданне і фельетон[d]
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Нобелеўская прэмія па літаратуры (1905)
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Воля Акшэйская на Падляшшы. Паходзіў з вонкавай шляхты. Бацька пісьменніка родам з татараў, якія пасяліліся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага падчас кіравання Вітаўта. Толькі ў XVIII ст. яны перайшлі з ісламу ў хрысціянства. Маці была з беларускай шляхецкай сям’і. Скончыў гімназію ў Варшаве і ў 1866—1870 вучыўся на медыцынскім і гісторыка-філалагічным факультэтах у Галоўнай школе (з 1869 — Варшаўскі ўніверсітэт). У друку дэбютаваў студэнтам у штотыднёвіку «Przegląd Tygodniowy». З 1873 сталы фельетаніст «Gazeta Polska». З 1874 ведаў літаратурным аддзелам штотыднёвіка «Niwa», пазней з 1882 рэдактар кансерватыўнай газеты «Słowo».

У 1881 уступіў у шлюб з Марыяй Шэткевіч, якая памерла ад сухотаў у 1885 (засталося двое дзяцей). У 1888 ананімны прыхільнік падаў яму 15 тысяч рублёў, на якія Сянкевіч стварыў фонд імя сваёй памерлай жонкі, выплачваў стыпендыі хворым сухотамі дзеячам культуры. Другі шлюб з Марыяй Валадковіч (1893) скончыўся разводам па ініцыятыве жонкі (1895). У 1904 уступіў у шлюб з Марыяй Бабінаю.

Наведаўшы ЗША (1876—1879), апублікаваў «Лісты з вандравання» (1876—1878). Пасля вяртання ў Еўропу некаторы час жыў у Парыжы, 1879 г. быў у Львове, затым пабываў у Венецыі і Рыме. З таго часу шмат падарожнічаў, часта змяняючы месца жыхарства (Аўстрыя, Англія, Італія, Літва, Францыя, Швейцарыя, 1886 — Румынія, Балгарыя, Турцыя, Грэцыя, 1891 — Егіпет і Занзібар і інш.).

Пасля 1900 зблізіўся з партыяй «Народная дэмакратыя», падтрымліваў згодніцкі лагер у Думе, які разлічваў на аўтаномію Польскага каралеўства ў складзе Расійскай імперыі. З пачаткам Першай сусветнай вайны з’ехаў у Швейцарыю. Узначаліў Камітэт дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы.

Пасля смерці ў Вевэ яго цела спачатку было пахавана ў тутэйшым каталіцкім храме, у 1924 перанесена ў Варшаву і пахаванае ў падмурках кафедральнага сабора Святога Яна.

Творчасць правіць

Першая аповесць — «Дарэмна» (1872). Тэма ранніх аповесцей, апавяданняў і навел — цяжкае жыццё польскага сялянства; у зборніку «Гумарэскі з партфеля Варшылы» (т. 1—2, 1872—73) выказаў погляды пазітывістаў. Найбольш вядомы твор 1880-х г. — гістарычная трылогія: раманы «Агнём і мячом» (1883—84), у якім паказана казацкая вызваленчая вайна 1648—54, «Патоп» (1884—86) пра вызвольную барацьбу народаў Рэчы Паспалітай супраць шведскай інтэрвенцыі 1655—56 і «Пан Валадыёўскі» (1887-88) пра барацьбу з турэцкім нашэсцем у 1672-73. У рамане «Quo vadis?» (1895—96, Нобелеўская прэмія 1905) паказаў барацьбу ранніх хрысціян з дэспатызмам Нерона. Раман «Крыжакі» (1897—1900) — эпапея барацьбы славян супраць Тэўтонскага ордэна на мяжы 14-15 ст. На рамане «Віры» (1909-10) адбілася негатыўнае стаўленне пісьменніка да рэвалюцыі 1905-07 у Расіі. Аўтар псіхалагічных раманаў «Без догмату» (1889-90), «Сям’я Паланецкіх» (1893-94), шматлікіх аповесцей, літаратурна-крытычных прац і інш.

Творы правіць

  • Stary sluga (1875)
  • Hania (1876)
  • Selim Mirza (1876)
  • Szkice węglem (1877)
  • Янка-музыкант // Janko muzykant (1879)
  • Z pamiętnika poznańskiego nauczyciela (1879)
  • Za chlebem (1880)
  • Bartek Zwycięzca (1882)
  • Ogniem i mieczem (1883—1884)
  • Potop («Патоп», 1884—1886)
  • Pan Wołodyjowski (1887—1888)
  • Quo vadis? (18941896)
  • Крыжакі // Krzyżacy (1897—1900)
  • Bez dogmatu (1889—1890)
  • Rodzina Połanieckich (1893—1894)
  • Na polu chwały (1903—1905)
  • W pustyni i w puszczy (1912)
  • Legiony (1914)

Беларускія пераклады правіць

  • Бартэк пераможнік / Гэнрык Сенкевіч. — Вільня : выданне Беларускага выдавецкага таварыства, 1926. — 83 с.
  • Янка-музыкант. Мн., 1938.
  • Апавяданні. Мн., 1955.
  • Quo Vadis: Раман / Пер. з пол. П.Татарыновіча [лацінскім шрыфтам]. — Рым: Выдавецтва «Źnič», 1956. — 476 с.
  • Крыжакі: Раман: Для ст. шк. ўзросту / Пер. з пол. М. П. Кенькі; [Прадм. і камент. М. П. Кенькі]. — Мн.: Вытвор.-камерц. інавац. прадпрыемства «Асар», 1997. — 719 с. — (Школьная бібліятэка).
  • Quo Vadis: Раман. / Пер. з пол. П.Татарыновіча; [Прадм., камент., транслітарацыя і рэд. В.Мартыненкі]. — Мн. : «Медысонт», 2002. — 411 с.

Зноскі

  1. а б в г Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. а б Henryk Sienkiewicz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Сенкевич Генрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. «Because of his outstanding merits as an epic writer», Literacka Nagroda Nobla 1905 (en); w wielu źródłach błędnie podawane jest, że Sienkiewicz dostał Nobla za Quo Vadis.

Літаратура правіць

  • Хмяльніцкі М. М. Сянке́віч Генрык // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 351. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Васіль Семянкоў. Сянке́віч Генрык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Енциклопедія українознавства (у 10 томах) / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде Життя», 1954—1989. (укр.)
  • Український радянський енциклопедичний словник. — Т. 3. — К., 1968.
  • Сенке́вич Генрик // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 695. — 750 с. — 100 000 экз.
  • Сенке́вич Генрик / Горский И. К. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 257. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)

Спасылкі правіць