Генрых Густаў Магнус

Генрых Густаў Магнус (ням.: Heinrich-Gustav Magnus; 2 мая 1802, Берлін — 4 красавіка 1870, Берлін) — вядомы нямецкі фізік і хімік. Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, прыняў хрысціянства.

Генрых Густаў Магнус
Heinrich-Gustav Magnus
Дата нараджэння 2 мая 1802(1802-05-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1870(1870-04-04)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія
Месца працы
  • Універсітэт Фрыдрыха-Вільгельма[d]
  • HU Berlin
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Eilhard Mitscherlich[d][3]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вывучаў фізіку і хімію 6 гадоў — спачатку ў Берлінскім універсітэце, затым яшчэ год (1828) ў Стакгольме, у лабараторыі Берцэліуса, а пасля ў Парыжы ў Гей-Люсака і Ценара. У 1831 г. Магнус быў запрошаны лектарам фізікі і тэхналогіі ў Берлінскі ўніверсітэт, потым быў прафесарам фізікі да 1869 У 1840 г. Магнус абраны членам Берлінскай акадэміі. Магнус нястомна працаваў усё сваё жыццё над разнастайнымі пытаннямі фізікі і хіміі. Яшчэ студэнтам (1825) ён апублікаваў першую сваю працу аб самазагаранне металічных парашкоў, у 1828 г. адкрыў названую яго імем плацінавую соль (PtCl 2NH3). З 1827 па 1833 займаўся пераважна хіміяй, затым працамі ў галіне фізікі. З гэтых апошніх найбольш вядомыя даследаванні над паглынаннем газаў крывёю (1837-45), над пашырэннем газаў ад награвання (1841-44), над пругкасцю пароў вады і водных раствораў (1844-54), над тэрмаэлектрычнасцю (1851), электролізам (1856), індукцыяй токаў (1858-61), цеплаправоднасцю газаў (1860), палярызацыяй прамяністага цяпла (1866-68) і пытаннем аб цеплаправоднасці газаў (з 1861).

Зноскі

  1. а б Heinrich Gustav Magnus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Heinrich Gustav Magnus // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.