Генрых Ота Віланд

Генрых Ота Віланд (ням.: Heinrich Otto Wieland; 4 чэрвеня 1877, Пфорцгайм, Бадэн, — 5 жніўня 1957, Штарнберг) — нямецкі хімік-арганік і біяхімік.

Генрых Ота Віланд
ням.: Heinrich Otto Wieland
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1877(1877-06-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1957(1957-08-05)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Eva Wieland[d]
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія і арганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Яганэс Цьеле[d]
Вядомы як даследчык жоўцевых кіслот
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Штутгарце, Берліне і Мюнхене. З 1901 года доктар філасофіі. З 1909 года экстраардынарны прафесар, з 1913 года член Савета па арганічнай хіміі Мюнхенскага ўніверсітэта і з 1917 года адначасова ардынарны прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Мюнхене. З 1917 года прафесар Фрайбургскага ўніверсітэта, а з 1925 года, замяніўшы Р. Вільштэтэра, узначаліў кафедру арганічнай хіміі ўніверсітэта ў Мюнхене.

Асноўныя працы правіць

Асноўныя працы Віланда па хіміі гармонаў, стэроідаў, алкалоідаў, жоўцевых кіслот, а таксама хларафілу і гемаглабіну. Высунуў (адначасова з В. І. Паладзіным) тэорыю дэгідравання, якая тлумачыць механізм акісляльных рэакцый, у тым ліку працэсаў біялагічнага акіслення.

Сачыненні правіць

  • Untersuchungen über die Gallensäuren, «Hoppe-Seyler’s Zeitschrift für die physiologische Chemie», 1916—17, Bd 98, S. 59—64 (сум. з H. Sorge)
  • Untersuchungen über die Konstitution der Gallensäuren, там жа, 1932, Bd 210, S. 268-81; Bd 211, S. 261—274 (сум. з Е. Dane und E. Sholz)
  • Über den Verlauf der Oxydationsvorgänge, Stuttg., 1933;

Зноскі

Літаратура правіць

  • Poggendorff I. С., Biographisch-literarisches Handwörterbuch…, Bd 6, Tl 4, В., 1939, S. 2876.